Авторизация
 

Пра святыні і партрэты раскажуць фарбы

О храмах и портретах расскажут краски З 27 студзеня ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі і ў зале раённай дзіцячай бібліятэкі дзейнічаюць новыя выставы. Экспазіцыю ўласных карцін і студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта прадстаўляе дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Генадзь Пятровіч Ісакаў. Ён займаецца вывучэннем мастацкага жыцця Віцебскага краю канца 19-пачатку 21 ст. ст. З пачатку 1990-х удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх, замежных і міжнародных выставах, таму варта і міярчанам пазнаёміцца з яго талентам, ацаніць работы віртуоза і пачынаючых творцаў.  

 

Сустрэліся мы з Генадзем Пятровічам, калі ён з дырэктарам школы мастацтваў Баляславам Часлававічам Чарняўскім размяшчаў у дзіцячай бібліятэцы прывезеныя з Віцебска кампазіцыі.  
О храмах и портретах расскажут краски — Мінулы год быў юбілейны для мастацка-графічнага факультэта, яму споўнілася 55,  — расказаў Генадзь Пятровіч. — З нагоды святочнай даты дамовіліся з міёрскім калегам наладзіць выставу ў вашым горадзе, каб падзяліцца эстэтыкай, расказаць, як ад простага, напрыклад, нацюрморта, навучэнцы перахо-дзяць да больш складанага—напісання партрэтаў. А яшчэ прадэманстраваць работы студэнтаў, разам з тым, абудзіць у юных вучняў школы мастацтваў жаданне паступаць у нашу ВНУ.  
У музеі прадстаўлены мае работы. Працую пераважна ў тэхніцы графікі, а таксама пастэль і змешанай. Сярод іх можна пабачыць частку карцін з серыі "Святыні Беларусі", якая ўключае касцёлы і цэрквы, некаторыя знаёмыя наведвальнікам, бо знаходзяцца яны ў суседніх раёнах — Полацкім і Браслаўскім. У другой зале размяшчаюцца партрэты, ёсць аўтапартрэт, адлюстраваны твар маёй маці, касцюміраваныя і іншыя. 
У дзіцячай бібліятэцы з метадычнага фонду прадстаўлены лепшыя якасныя працы студэнтаў першага-другога курсаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта, выкананыя ў розных тэхніках — акварэльнай, гуашавай, графіцы. Дзве выставы дэманструюць чатыры дзясяткі работ. Сардэчна запрашаем іх пабачыць!


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
На здымку: Б.Ч. Чарняўскі, Г.П. Ісакаў, былая выпускніца мастацка-графічнага факультэта Вольга Чарняўская і яе дачушка Варвара займаюцца афармленнем выставы ў дзіцячай бібліятэцы. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта