Авторизация
 

"Героеўскі": пазнаёмімся бліжэй

"Героевский": познакомимся поближе На працягу тыдня ў раёне здымалі гульнёвую кінастужку "Героеўскі". Перш чым прыступіць да цікавай і складанай працы, удзельнікі кінапраекта запрасілі міярчан на творчую сустрэчу. Залу РДК 19 студзеня ў большасці запоўнілі дзеці, сярод юных гледачоў былі і запрошаныя ў кіно па выніках кастынгу. У ролі вядучага мерапрыемства выступіў рэжысёр-пастаноўшчык і арганізатар праекта "Героеўскі" Антон Бойка.

 

"Героевский": познакомимся поближе — Лічыцца, што для кіно патрэбныя вялікі бюджэт, галівудская кампанія і іншыя сродкі. Прызванне нашага праекта — даказаць гледачам і кінаіндустрыі, што здымаць кіно можна з мінімальным бюджэтам, агнём у вачах і прафесіяналамі сваёй справы, захопленымі ёй, — зазначыў рэжысёр.
Антон расказаў пра этапы праекта — цізер, пілот, кароткаметражная стужка і поўнаметражны двухгадзінны фільм. Цізер — невялікі відэаролік, мэта якога — рэклама фільма. Першы этап прайшлі. Завяршылі работу і над пілотам. Пад гэтым словам у кіно маецца на ўвазе невялікі відэаролік, што з'яўляецца своеасаблівым пралогам да будучага фільма. Калі цізер можна было прагледзець у інтэрнэце, то пілот першымі з экрана на сцэне РДК убачылі менавіта міярчане.


Трэці этап праекта — здымка кароткаметражнай гульнёвай стужкі, працягласцю не большай за 45 хвілін. Для гэтага "Героеўскі" прыехаў на Міёршчыну.
Словы ўдзячнасці за падтрымку Антон Бойка адрасаваў кіраўніцтву раёна, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РДК і ўсім нераўнадушным да кіно міярчанам.


"Героевский": познакомимся поближе "Героеўскі" — стужка пра дзяцей вайны. Разам з прафесіянальнымі акцёрамі здымаюцца звычайныя дзеці. На думку рэжысёра, гэтая тэма па праву патрабуе да сябе ўвагі, бо пазбаўленыя дзяцінства хлопчыкі і дзяўчынкі зведалі шмат жахаў вайны і на іх плечы таксама легла адраджэнне мірнага жыцця. 
Юныя акцёры прадставілі сябе праз мастацкія нумары, з якімі выходзілі на сцэну. Дарэчы, сярод удзельніц праекта дзве міярчанкі — Юля Кураш і Аня Кураш. 
Наперадзе ў "Героеўскага" яшчэ шмат самаадданай працы і чацвёрты этап — поўнаметражны двухгадзінны фільм. 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
 Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта