Цвета и образы с частицей души
gazeta 20-12-2014, 17:19 0 Культура
Здаецца, вось-вось выплеснуцца за рамкі карціны марскія хвалі і абдадуць сваімі салёнымі пырскамі, а сакавітыя півоні запоўняць прастору густым салодкім водарам. Гледзячы на асенні пейзаж, хочацца апынуцца на ўсыпанай пазалотай дарозе і прайсціся па ёй, удыхаючы пах дажджу і лістоты. Цяплом і пяшчотай вее ад бяскрайняга поля з высокімі травамі і сонцам удалечыні.
На кожную карціну Тамары Масленік можна доўга любавацца, атрымліваючы асалоду. У жанчыны няма спецыяльнай адукацыі, але яна валодае чымсьці куды больш важным — прыроджаным талентам і глыбокай чулай душой. Таму назваць яе мастачкай будзе абсалютна справядліва.
Работы жанчыны жыхары і госці Міёр маглі бачыць падчас святкавання дня горада на паўвостраве. Цяпер з'явілася магчымасць бліжэй пазнаёміцца з яе творчасцю. 12 снежня ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылося адкрыццё выставы карцін Тамары Масленік.
Яркія пейзажы, на якіх лёгка пазнаецца прыгажосць Міёр, марская рамантыка, што аднойчы назаўсёды запала ў чулую душу мастачкі, карабель з пунсовым ветразем і дзяўчына на беразе, навеяныя любімым творам дзяцінства…
— Я малюю для душы, — адзначыла падчас адкрыцця выставы Тамара Масленік. — У кожную карціну ўкладваю часцінку сябе.
За апошнія тры з паловай гады творчасці работ у жанчыны сабралася даволі шмат. Некаторыя "раз'ехаліся" па краінах бліжняга замежжа. Па словах мастачкі, ёй хочацца расці далей, развіваць свой талент. Цяпер асвойвае жанр партрэта.
Можа быць, з работ у гэтам напрамку праз пэўны час складзецца чарговая прэзентацыя. Пакуль што — калі ласка ў цёплы, просты і глыбокі свет пейзажаў.
Выстава працягнецца да 15 студзеня.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




