Праздник творческих побед

Праздник творческих побед Работнікі культуры напярэдадні прафесійнага свята падвялі вынікі сваёй работы. З дакладам і віншаваннямі выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. С. Тронькін. Аляксандр Сяргеевіч падзякаваў падначаленым за падрыхтоўку мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю першага ўпамінання Міёр у гістарычных дакументах.

 

У сферы культуры раёна дзейнічаюць 53 установы, у якіх працуе 218 чалавек, у тым ліку 157 кіраўнікоў і спецыялістаў. У Дамах культуры і сельскіх клубах функцыянуе 166 клубных фарміраванняў, сярод якіх 85 дзіцячых. У розных відах творчасці задзейнічаны 1754 удзельнікі. 9 творчых калектываў маюць званне "народны", 2 — "узорны".

 

За актыўную работу па папулярызацыі беларускай культуры, арганізацыю цікавых і сацыяльна значных мерапрыемстваў выказана падзяка Ларысе Генадзьеўне Бервячонак, Валерыю Іванавічу Блажэвічу, Ларысе Феафанаўне Нікіцінай, Міраславе Фёдараўне Цыцынай, Алене Фадзееўне Балаш.

 

У сувязі з прафесійным святам асаблівыя словы ўдзячнасці за выдатную працу адрасаваны бібліятэчным работнікам Ларысе Эдуардаўне Карпавай, Іне Барысаўне Цярэшка, Вользе Васільеўне Батура, Тамары Канстанцінаўне Сцепулёнак, Алене Эдвардаўне Дулінскай, усім супрацоўнікам Міёрскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Праздник творческих побед

 

Падрабязней у “МН” №83.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.