Авторизация
 

Малады і перспектыўны

Молодой и перспективный Ігар Віктаравіч Бунта не шкадуе, што пайшоў па музычным шляху. Ён ужо шосты год выкладае майстэрства ігры на акардэоне і фартэпіяна ў Дзіцячай школе мастацтваў.

— У чалавеку закладзена, што хоць аднойчы ў жыцці хочацца нешта памяняць, але я задаволены: работа цікавая, творчая, па мне.

У Наваполацкім музычным вучылішчы (зараз каледж) атрымаў некалькі спецыяльнасцяў: артыст ансамбля і аркестра, дырыжор, але асноўная з іх — выкладчык па класе акардэона. Дадатковы інструмент — фартэпіяна. Пасля заканчэння вырашыў працягваць адукацыю і паступіў на завочнае аддзяленне факультэта музычнага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага  ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

 

—   Я вучыцца люблю, — заўважае Ігар Віктаравіч, — і яшчэ б паступіў, аднак пакуль няма часу: сям'я, дачка маленькая. Не скажу, што набываць адукацыю цяжка. Да таго ж, вельмі цікава: новыя веды, знаёмствы.

 

Малады музыкант ужо пяць гадоў у шлюбе, яго жонка  Галіна Пятроўна зараз вядзе музычны курс у Павяцкім філіяле ДШМ. Дачцы Валерыі тры з паловай, але ўжо праяўляецца цікавасць да музыкі. Тата прыводзіць яе на экскурсію ў школу мастацтваў, садзіць за інструменты, прывівае музычны густ.

 

— Мне чамусьці здаецца, што дачка будзе танцаваць або спяваць, бо для ігры патрабуецца шмат уседлівасці, якой ёй пакуль не хапае.

Спецыяліст прыехаў на малую радзіму па размеркаванні, аднак прапаноўвалі застацца ў Наваполацку, бо паралельна з вучобай працаваў у агульнаадукацыйнай школе з музычным ухілам.

 

— Я адчуваў, што там не будзе перспектывы. І сапраўды, праз два гады калега паведаміў, што спецыялізаваныя школы рэарганізавалі ў звычайныя. Да таго ж, для мяне вельмі важнае пытанне — жыллё. У Міёрах актыўна ўзводзіліся новыя дамы. Мы з жонкай сталі на чаргу і праз два гады пачалі будавацца.

 

Працяг у “МН” №81.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота аўтара.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта