С опытом - к новым делам
gazeta 8-04-2014, 09:58 0 Культура

Гісторыка-этнаграфічны музей, бібліятэкі, дамы культуры і клубы, дзіцячая школа мастацтваў і філіялы — усяго ў раёне дзейнічае 56 устаноў культуры. У кожнай свае функцыі і задачы. Як справіліся з планамі ў мінулым годзе і на што скіроўваць творчыя сілы цяпер, ішла размова на выніковай нарадзе работнікаў культуры. Пра вынікі працы ў 2013-м і задачы на 2014-ты расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Тронькін.
У мінулым годзе культурная скарбонка раёна папоўнілася чарговымі дасягненнямі і падзеямі. Так,на 97 экспанатаў стала больш у гісторыка-этнаграфічным музеі, іх агульная колькасць складае 4741. Станоўча ацэнена работа бібліятэк, дзе праводзіліся цікавыя мепрапрыемствы, абнаўляліся фонды. Традыцыйна работнікі культуры і артысты Міёршчыны ўдзельнічалі ў конкурсах і фестывалях рознага маштабу. Творчаму калектыву УП ЖКГ "Азярніца" прысвоена званне народнага. Добра пастараліся ўстановы культуры падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Па выніках фестывалю нацыянальных культур "Нас з'яднала зямля Беларусі" пуцёўку на фінал у Гродна атрымалі сям'я Філіпавых, са-лістка Кацярына Баравік і кулінарка Святлана Сосік. Аркестровы калектыў дзіцячай школы мастацтваў заняў у вобласці першае месца сярод узорных калектываў. Адрамантавалі раённы дом культуры, які стаў яшчэ больш камфортным і прывабным.
Падзякаваць работнікам культуры за плённую творчую працу і ўзнагародзіць лепшых на нараду завітала намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава. Удзячнасць райвыканкама аб'яўлена настаўнікам дзіцячай школы мастацтваў Зінаідзе Іванаўне Пучкоўскай і Тамары Яўгенаўне Валчок. Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны бібліёграф міёрскай бібліятэкі Вольга Аляксандраўна Федуковіч і рэжысёр тэатра мініяцюр "Свае хлопцы" Вольга Аляксандраўна Борская.
Узнагародамі аддзела адзначаны Наўгародскі СДК і Завуццеўская бібіліятэка як лепшыя ўстановы сельскай мясцовасці. Граматы ўручаны намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяне Алегаўне Стальмачонак, дырэктару Забалоццеўскага бібліятэкі-клуба Людміле Міхайлаўне Белай, дырэктару Цвецінскага СДК Зінаідзе Вікенцьеўне Кадушка, настаўніку дзіцячай школы мастацтваў Ігару Віктаравічу Бунта, бухгалтару аддзела Фаіне Мікалаеўне Шокель. Разам з граматай дырэктару Узмёнскага СДК Фаіне Алегаўне Рогач падрыхтавалі падарунак да 50-гадовага юбілею.
З гэтымі і іншымі набыткамі, з энтузіязмам і зацікаўленасцю ўстановам культуры раёна трэба рыхтавацца да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да 500-гадовага юбілею Міёр і трымаць марку душэўнасці і гасціннасці, што асабліва актуальна ў гэтым годзе.
Кацярына СУРАВЕЦ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.