Авторизация
 

Наш госць — Сяргей СЛАВЯНСКІ

4 красавіка ў 18 гадзін у раённым Доме культуры адбудзецца канцэрт беларускага спевака і кампазітара Сяргея Славянскага. Многія ведаюць яго хіт "Жена", які па версіі некаторых інтэрнэт-крыніц тытулаваны як "Лепшы шансон 2013 года". Чым яшчэ адметны артыст, раённая газета пацікавілася ў яго самога.

 

 

 — Сяргей, накірунак Вашай творчасці — поп-шансон, што ўваходзіць у гэта паняцце?

 

 — У наш час трактоўка слова шансон некалькі не такая, як у далёкіх дзевяностых, калі кампазіцыі такога жанру лічыліся блатнымі. Цяпер шансон — гэта простая, добрая песня, якую хочацца спяваць, калі на душы весела ці сумна, пад якую хочацца пусціцца ў скокі ці прытуліцца да грудзей каханага чалавека. Да гэтага жанру можна смела аднесці эстраду 70-90 гадоў. Я спяваю і пішу тую музыку, на якой вырас сам. Майму пакаленню і старэйшаму бліжэй і радней менавіта гэты накірунак. Хаця ведаю, што і дзецям падабаюцца мае песні, і моладзі. Таму сачу за гукамі сучаснасці і ўключаю іх ў свае аранжыроўкі.

 

 — У 80-х гадах пайшла мода спяваць пад фанаграму і дагэтуль такі метад выступленняў актуальны. Вы таксама не адстаяце ад сваіх калег?

 

— Жывое выступленне вельмі адрознае ад студыйнага запісу, бо дорыць непаўторную энергетыку залу. Гледачы адразу заўважаюць розніцу. Калі будзеш сумленным, яны шчодра аддзячаць за гэта. Ды і практыка вакальная ў мяне вялікая. У юнацтве спяваў ў фальклор-тэатры "Госціца" пры беларускім тэлебачанні, у школьным ансамблі, потым у армейскім. Шмат гадоў працаваў музыкантам у рэстаране і гэта своеасаблівая школа, якую прайшлі 80% расійскіх зорак.

 

 — Вы рэдкі госць на тэлебачанні. Чаму?

 

— У асяродку шоу-бізнесу ёсць такая прымаўка, што ў тэлеэфіры звычайна тыя, у каго няма канцэртаў. У іх больш часу. Я акрамя канцэртнай дзейнасці пішу песні, раблю аранжыроўкі, займаюся самапрадзюсіраваннем, маркетынгам, афішамі, рэкламны ролік таксама прыдумваю сам. Мне гэта прыносіць вялікае задавальненне.

 

 — Вы з'яўляецеся ідэйным арганізатарам і прадзюсерам аднаго з праектаў Беларусі, раскажыце пра яго падрабязней.

 

— Гэта музычны марафон "Шансон-гулянка 2014". Зорны склад ужо падабраны, не хачу выдаваць усіх сакрэтаў, але будзе некалькі артыстаў, якіх любяць беларусы і якія яшчэ не былі ў Мінску. Ідэя ўзнікла тады, як убачыў у Расіі праект "Эх, разгуляй", дзе штогод выступаюць зоркі аднаго жанру на сцэне. Вырашыў для беларусаў наладжваць такое штогадовае свята. Сёлета яно пройдзе 6 лістапада ў Палацы спорту, каб усе жадаючыя маглі трапіць на сапраўднае народнае гулянне ў кампаніі любімых артыстаў. Адзначу, што "Шансон-Гулянка" набывае імклівую папулярнасць. Сёлета білеты набывалі нават з Вільнюса, Піцера і Бранска.

 

 — У студзені выйшаў Ваш новы кліп на песню "Любовь на бис", дзе Вы паспрабавалі сябе ў якасці акцёра...

 

— Я выканаў ролі стылягі, прафесара, фокусніка, гангстара і караціста, маіх партнёрш па сцэнарыі сыгралі прафесіянальныя актрысы тэатра і кіно. Мне была цікавая гэта работа. Усе складаныя сцэны здымаліся з першага дубля. Дарэчы, сінгл ужо трапіў на лепшыя радыёстанцыі СНД.

 

 — Чаго чакаць ад канцэрта ў Міёрах?

 

— Прыеду з новай праграмай "Любовь на бис". Канешне, не абыдзецца без любімых для ўсіх песень "Алёнушка", "Жена". Прадстаўлю адну прэм'еру. Будзем размаўляць. Прыходзьце, з радасцю чакаю сустрэчы. Хачу падзякаваць калектыву рэдакцыі, чытачам і аматарам маёй творчасці і пажадаць здароўя, дабрабыту, вечнай вясны ў душы. Не аглядвайцеся назад, ідзіце толькі наперад і няхай заўсёды вам спадарожнічае ўдача. Будзьце шчаслівыя.

 

 — Дзякуй за гутарку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта