Авторизация
 

Свята дабрыні і спагады

Праздник доброты и сочувствия
27 снежня ў абноўленай зале Раённага дома культуры прайшла дабрачынная елка для дзяцей-інвалідаў. На свята запрасілі 128 малых з усяго раёна. І сапраўды, гасцей сабралася шмат — свабодных месц амаль не было.

 
Адразу заўважалася, што дзеткі рыхтаваліся да мерапрыемства загадзя — большасць з іх завітала на сустрэчу з Дзядулем Марозам у навагодніх касцюмах. Тут былі Каўбоі, Усходнія Прыгажуні, Індзейцы, Лісічкі і інш. Прысутным нецярпелася акунуцца ў атмасферу свята, і хутка прадстаўленне пачалося.

 

Праздник доброты и сочувствия
Напачатку з вельмі кранаючым танцам выступілі малюткі-сняжынкі, пасля дынамічнай харэаграфіяй разварушылі публіку маладыя Бабкі-Ёжкі. Да таго ж, у гэты дзень гучала шмат навагодніх песень. Калі на сцэну выйшлі Кашчэй, Баба-Яга і Кікімара, мало хто з юных гледачоў не затрымаў дыханне — нячысцікі задумалі скрасці ў Дзеда Мароза яго чароўны посах і сапсаваць дзецям свята. Аднак на дапамогу галоўнаму навагодняму герою прыйшлі Снягурка і лясныя звяры, дзякуючы якім страчанае вярнулі, а злодзеі былі пакараны. Праграма спадабалася не толькі дзеткам, але і дарослым, што прыйшлі разам з імі.

 

Праздник доброты и сочувствия
Не абышлося і без сюрпрызаў — усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падарункі, сродкі на якія сабраны ТЦСАН падчас акцыі "Пастукайся ў мае дзверы, Дзядуля Мароз". Тым, хто не змог наведаць мерапрыемства, сюрпрызы перададзены праз сельвыканкамы. Мабыць, кожны з дзяцей, хто наведаў святочную елку ў гэты дзень, мог сказаць, што свята адбылося.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта