"К душе своей найди дорогу"

"К душе своей найди дорогу"
У цэнтральнай раённай бібліятэцы пад такой назвай дзейнічае выстава, прысвечаная 1025-годдзю хрышчэння Русі.

 

Аўтары многіх прадстаўленых выданняў — святары, праваслаўныя псіхатэрапеўты і псіхолагі. Пра сутнасць праваслаўнай веры раскажа кніга протаіерэя Барыса Балашова "О нашей вере. Вопросы и ответы", з яе гісторыяй пазнаёміць праца рускага духоўнага пісьменніка М. Талстога "История русского православия", маладым людзям дапаможа знайсці адказы на многія пытанні кніга протаіерэя Вячаслава Тулупава "Ты выбираешь. Молодым о смысле жизни".

Пачэснае месца на выставе займае "Біблія", цікава пагартаць старонкі з ілюстрацыямі святынь свету. Прыцягвае ўвагу прыгожае ілюстраванае выданне "Полоцкое радование", прысвечанае 100-годдзю перанясення святых машчэй Ефрасінні з Кіева ў Полацк.

 

"К душе своей найди дорогу"
Адзін з раздзелаў выставы называецца "Пра хваробы душы". Размешчаныя тут кнігі распавядаюць пра шкодныя для душы чалавека заганы — брыдкаслоўе, ганарыстасць. Разам з імі і фізічна, і духоўна чалавека разбураюць наркотыкі, курэнне, алкаголь. Гэтым праблемам прысвечаны дыскі з аўдыёкнігамі, аформленыя ў асобных папках матэрыялы з перыядычных выданняў.

Выстава будзе дзейнічаць да канца года. Чытачам, якіх зацікавяць кнігі з выставачнай паліцы, можна будзе ўзяць пачытаць іх дадому.

 

 

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.