Авторизация
 

Святое слова Мама

Святое слово Мама
Сустрэча ўдзельніц клуба "Бажэна", якая адбылася 14 кастрычніка, праходзіла ў асаблівай атмасферы.
У вачах жанчын стаялі слёзы, у інтанацыях гучалі ноткі светлага суму, тон размоў быў даверлівы, і вяліся яны пра самага дарагога чалавека на свеце маці.

 

Паэтычныя творы, якія падрыхтавалі да сустрэчы, і песні, якія спявалі пад музычнае суправаджэнне баяніста Мікалая Міхайлавіча Федуковіча, прысвячаліся маці.

Верш С. Ясеніна "Письмо матери" на памяць прачытала Алена Іванаўна Хаткевіч.  "Ты одна мне помощь и отрада", — гэтыя радкі ў творы, па меркаванні жанчыны, самыя галоўныя. Пра тое, што маці заўсёды гатова падтрымаць і аддаць апошняе сваім дзецям, гаварылася не раз. "Мама пастаянна непакоілася пра нас, нават калі дарослымі сталі. А смак яе бліноў памятаю і цяпер", — узгадала Ніна Міхайлаўна Федуковіч.

 

Расказваючы пра сваіх маці, жанчыны гаварылі пра іх жыццёвую мудрасць, пра ўменне спраўляцца з цяжкасцямі, не губляючы пры гэтым пяшчоты, пра дабрыню і цеплыню душы. Даверлівыя аповяды чаргаваліся з прыгожымі песнямі, якія спявалі ўсе разам.

 

Цікава было паслухаць падрыхтаванае Анастасіяй Ермалаеўнай Лукоўскай паведамленне пра гісторыю праваслаўнага свята Пакрова Божай Маці. Дарэчы, Беларусь — адзіная ў свеце краіна, у якой Дзень Маці супадае з вялікім рэлігійным святам.

 

Гарманічна ўлілася ў даверліва-цёплую атмасферу сустрэчы забаўляльная частка, за якую адказвалі Валянціна Цярэнцеўна Рус і Рэгіна Васілеўна Аланцьева.

Аднак пасля загадак і віктарын зноў і зноў гучала самае дарагое і роднае слова — мама.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

Фота аўтара.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта