"Приют для души"

Так называецца кніжная выстава сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіны Загурскай у Наваполацкай бібліятэцы імя Якуба Коласа, дзе размешчана яе восьмая па ліку персанальная экспазіцыя "Мае краявіды". Пра дзве іпастасі нашай зямлячкі пішуць даследчыкі яе мастацкай і паэтычнай творчасці. З нагоды прачытайце "Краязнаўчую газету" (№36 за верасень). А ў канцы жніўня газета "Літаратура і мастацтва" (№33) змясціла і вершы Галіны Загурскай , і артыкул пра яе пад загалоўкам "Малюе словам".

 

Галіна нарадзілася ў лістападзе 1944 года ў лявонпальскай сям'і Любові Андрэеўны і Пятра Апалінаравіча Міснікаў. Сёння на падыходзе ў яе трэці зборнік вершаў, а выставы работ праходзілі ў Полацку і Віцебску. Мо і да родных Міёраў чарга дойдзе. Мо і будучы альманах "Літаратурная Мёршчына" Галіна Пятроўна заахвоціцца дапамагчы аформіць. Не кажучы пра тое, што яе вершы высока ацэньваюць даследчыкі і чытачы .

 

З багатага архіва Галіны Загурскай прапануецца некалькі здымкаў. 1.Галіна Міснік у 4-м класе Лявонпальскай школы. 1955 г. 2.Лявонпальская школа ў 1920-х гг. 3. Міснік Пётр Апалінаравіч у польскім войску (1932--34 гг.).

Багата на таленты наша зямля. І доказ таму—шматгранная праца лявонпальскай вучаніцы і настаўніцы слаўнавядомай Галіны Загурскай з дому Міснікаў.

 

Сяргей ПАНІЗНІК.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.