Авторизация
 

З падтрымкай вяскоўцаў

С поддержкой сельчан
Калі пытаюцца ў загадчыка Паташнянскага сельскага клуба Валерыя Блажэвіча як ён, будучы механізатарам, трапіў працаваць у культуру, той адказвае: "На камсамольскім сходзе вылучылі".
Хтосьці ўспрымае гэта як жарт, а, між тым, і на самой справе менавіта так было.

 

Працаваў Валерый у калгасе. Кіраваў трактарам, машынай, камбайнам. А вечарамі па суботах і нядзелях па ўласнай ініцыятыве "круціў музыку " на маладзёжных вечарынах — танцпляцоўка была якраз насупраць яго дома. Такія мерапрыемствы ладзіў, што з далёкіх вёсак моладзь у Паташню з'язджалася.

 

У 1989-м, калі закончыўся капітальны рамонт клуба, спецыялісты раённага аддзела культуры прапанавалі сельскай моладзі падабраць кандыдатуру на пасаду загадчыка з ліку мясцовых ініцыятыўных жыхароў. Паабяцалі "вылучэнцу" даць накіраванне для паступлення на вучобу. Так і здарылася.

Вяскоўцы сцвярджаюць, што не памыліліся з выбарам, а загадчык клуба дзякуе ім  за падтрымку і ўдзел у мастацкай самадзейнасці.

— Наша мужчынская вакальная група больш пяці год запар займае прызавыя месцы ў раённым аглядзе-конкурсе. У яе складзе Антон Астукевіч, Пётр Томка, Алег Такмакоў, Сяргей Шук, Эдвард Яроўскі, Міхаіл Мілашэвіч, Аляксандр Гайдзель, Сяргей Барэйка  і музычны кіраўнік Дзяніс Росаў. Неаднаразова ў лік пераможцаў выходзіў і наш фальклорны калектыў пад кіраўніцтвам Ларысы Зорынай, — кажа В. І. Блажэвіч.

 

У ліку актыўных удзельнікаў самадзейнасці ён адзначае многіх вяскоўцаў, а асабліва сем'і, якія нярэдка ў поўным складзе выходзяць на сцэну. Заўсёды яму "падстаўляюць плячо" падчас арганізаці культурна-масавых мерапрыемстваў Шукі. Усе яны маюць прыгожыя галасы — Сяргей Аляксандравіч, Вольга Францаўна і іх дочкі Даша, Жэня і маленькая Сафійка, якая, дарэчы, сёлета ўпершыню спявала сольна на раённай сцэне. Незаменныя памочнікі загадчыка клуба Гайдзелі. Аляксандр Генадзьевіч спявае, дыкламуе, выконвае ролі ў тэатралізаваных прадстаўленнях. Яго жонка Алена Яраславаўна — "прадстаўнік" фальклорнага калектыву. А іх дачка Святлана аказвае метадычную дапамогу.

 

— Валерый Іванавіч таксама стараецца ісці кожнаму насустрач. А ў гарачы летні перыяд, калі ў сельгасвытворчасці не хапае рабочых рук, ён дапамагае гаспадарцы. Падчас корманарыхтоўкі днём працуе на самаходнай касілцы, а вечарам — у клубе. Штогод мы ў канцы чэрвеня праводзім Дзень вёскі, дзе збіраецца шмат людзей розных узростаў. А восенню ў сталовай сельгаспрадпрыемства абавязкова ладзім "агеньчык" для  ўшанавання перадавікоў. Загадчык клуба падтрымлівае сувязь з многімі творчымі групамі, якія па яго просьбе прыязджаюць да нас з канцэртамі, — хваліць культработніка намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Мерыца" В.І. Ляшкевіч.

— А Валянціна Іванаўна з'яўляецца ўдзельніцай мастацкай самадзейнасці,—адпраўляецца камплімент у зваротным парадку.

 

Цесная сувязь з гаспадаркай, мясцовымі педагогамі, работнікамі Павяцкага сельскага Савета дапамагаюць В. І. Блажэвічу не толькі ў вырашэнні пэўных пытанняў культурнай сферы, але і грамадскіх — вяскоўцы "з зайздроснай рэгулярнасцю" выбіраюць яго старэйшынам Паташні.

А яшчэ Валерый Іванавіч добры сем'янін.  Аднак гэта ўжо, як кажуць, іншая гісторыя, таксама вартая ўвагі.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта