Авторизация
 

Яе вялікасць Кніга

Её высочество Книга
У пятніцу 13 верасня напярэдадні прафесійнага свята ў дзіцячай раённай бібліятэцы для вучняў СШ №1 праводзіўся гістарычны экскурс "Яе вялікасці Кнізе прысвячаецца".

 

Вядучая мерапрыемства  бібліятэкар Ірына Генадзьеўна Томка прыгадала гістарычныя вехі, нагадала пра тое, што зусім нядаўна адзначаўся дзень Беларускага пісьменства, прывяла цесную сувязь паміж дзвюма датамі. Завочную экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку зрабілі ўдзельнікі мерапрыемства пры праглядзе фільма. У сюжэце пазнаёміліся з некаторымі яе экспанатамі-страдрукамі і эксклюзіўнымі экзэмплярамі.

 

Часта ходзім ля такой таямнічай гісторыі і прыгажосці, але ўпарта не заўважаем яе. Варта на некалькі хвілін адарвацца ад штодзённай мітусні — зрабіць прыемныя адкрыцці для сябе. Аказваецца, шмат цікавых кніг і старадрукаў захоўваецца і ў гісторыка-этнаграфічным музеі горада. З некаторымі экзэмплярамі — з самай маленькай кнігай і самай вялікай, рукапіснай і іншымі — пазнаёміла прысутных навуковы супрацоўнік Ірына Шчасная. Музеязнаўца таксама дэманстравала метрычныя царкоўныя кнігі, а яны — карысныя і незаменныя дапаможнікі  пры састаўленні радавода. Некалькі год таму прэзентаваў у калекцыю музею свае падручнікі наш зямляк, пісьменнік Славамір Даргель, пакінуў у падарунак ён і свае кнігі з аўтографам. Захоўваецца ў экспазіцыі і драўляны крыж, на якім чарніламі напісана малітва — у ёй хлопчык прасіў Бога, аб добрай здачы экзаменаў.

 

Ірына Генадзьеўна Томка пазнаёміла дзяцей з выставамі, якія з густам аформлены ў гэтай жа актавай зале, дзе прапанавана шмат цікавай і карыснай літаратуры, твораў нашых землякоў — А. Масла, Ф. Сіўко, С. Панізніка і іншых. Біблятэкар адзначыла, што найбольш юныя чытачы цікавяцца "Кнігай рэкордаў Гінэса". Установа дзіцячай раённай бібліятэкі мае і шэраг узнагарод, грамат.

 

Пры бібліятэцы, як раней і так цяпер, працуюць розныя клубы. На паліцах — альбомы з фотаздымкамі клуба "Знайка" СШ №2, які мае багатую гісторыю; сучасныя здымкі з мерапрыемстваў бліжэйшых гадоў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі расказы дарослых, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, гулялі ў гульню "Апішы кнігу з завязанымі вачыма".

 

Прыемны момант — уручэнне грамат і падарункаў лепшым чытачам. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі Дар'я Каралькова, Вікторыя Шульга, Васіліна Бунта, Паліна Стома, Анастасія Баўтот, Яўгенія Кавецкая, Дар'я Нікіфарава, Валерыя Шупейка, Аліна Рабушава, Максім Качан, Аляксандра Шульга, Анжэла Сівая. Гэты спіс несумненна можна дапоўніць прозвішчамі чытачоў з іншых школ раёна. Аднак такі факт пацвярджае, што кніга будзе жыць вечна, ніякія інфармацыйныя тэхналогіі яе не загубяць. Міне час, і тыя, хто так шмат гадзін сёння аддае камп'ютару, прыйдуць у бібліятэку, каб узяць з паліцы свой любімы раман ці твор знакамітага аўтара і ўвечары паглыбіцца ў святло забытых імі старонак.

 

На заканчэнне хлопчыкі і дзяўчынкі хорам пад кіраўніцтвам Ірыны Генадзьеўны выканалі "Гімн кнізе", пакладзены на мелодыю са знакамітага мультфільма пра маманцёнка.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 июля 2021
Василий, Владимир, Петр

Именины 27 июля 2021
Иван, Ираклий, Константин, Николай, Петр, Степан, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта