Пригласил на встречу
gazeta 16-08-2013, 14:59 1 416 Культура
![]()
Зусім нядаўна ў Дзісне распачало сваю дзейнасць творчае аб'яднанне "Алый парус". Асноўная накіраванасць яго — сабраць разам нераўнадушных да лёсу сваёй малой радзімы. Таму невыпадкова арганізаваная сустрэча пачалася з узнёслых слоў пра горад і таленавітых людзей, якія тут жывуць або жылі даўней.
Першым выступіў Генадзь Паўлавіч Дзямешка — "патрыярх паэтычнага слова", як слушна назвала яго вядучая мерапрыемства Ала Пятроўна Майсяёнак. Паэт не толькі пазнаёміў прысутных са сваімі творамі, але і выказаў падзяку ўсім, хто не застаўся раўнадушным да паэтычнага слова.
Далей эстафету пераняла Джэма Іванаўна Пугачэўская — паэтэса, адна са стваральніц аб'яднання "Алый парус". Жанчына расказала пра ўзнікненне творчага саюза, адзначыла, што сёння ён святкуе свой невялікі юбілей — яму споўнілася больш за месяц. Асобная ўвага была нададзена праведзенай за гэты час рабоце: распрацаваны буклет пра Дзісну, які, дарэчы, карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод гасцей на свяце іконы Божай Маці Адзігітрыі.
Шчыра і ўлюбёна гучалі вершы Васы Яўстаф'еўны Бічанінай, прысвечаныя горача любімаму ёй Дзісенскаму парку і сваёй малой радзіме — вёсцы Пруды. У гонар свята Адзігітрыі напісала свой твор Наталля Фёдараўна Астроўская. Пазней жанчына расказала, што ўдзельнікі гуртка займаюцца зборам матэрыялаў пра Дзісну, і звярнулася да прысутных з просьбай дапамагчы ў пошуку.
У гэты вечар гучалі не толькі вершы, але і прамовы людзей нераўнадушных да жыцця горада — як сучаснага, так і мінулага. Пётр Уладзіміравіч Баговіч расказаў прысутным гісторыю знакамітай іконы Божай Маці Адзігітрыі і заўважыў, што будучае Дзісны немагчыма будаваць, забыўшыся пра яе мінулае. Гэтую думку горача падтрымаў Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч і выказаў надзею на малодшае пакаленне. Ім жа была раскрыта праблема любові да малой радзімы. Гісторык пераканаў, што любіць свой горад — гэта значыць жадаць зрабіць для яго што-небудзь добрае.
Цудоўную лірычную ноту ў ход сустрэчы ўнеслі Дзмітрый Пугачэўскі і Аляксей Астукевіч. Яны ўразілі прысутных не толькі дасканалым выкананнем кампазіцый, але і выдатнай ігрой на гітары. Пад акампанемент музыкаў шэраг песень выканалі Тамара Клопава і Людміла Тарубарава.
Напрыканцы вечара Джэма Іванаўна падзякавала ўсім прысутным і выказала спадзяванне, што колькасць удзельнікаў аб'яднання "Алый парус" у далейшым павялічыцца: "Галоўнае—кінуць камень, а кругі па вадзе пойдуць".
Арына БАРКОЎСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




