Сердцем, душой прильнем

Супрацоўнік "Краязнаўчай газеты" Уладзімір Пучынскі, які пачынаў творчы шлях юнкорам нашай раёнкі, прывёз са сталіцы падарунак ад Сяргея Панізьніка кампакт-дыск, аформлены ў стылі рэтра, пад назвай "Пад ясну зарыцу". Гэта абноўленыя магнітафонныя запісы 1968-69 гадоў, якія зрабіў Сяргей Сцяпанавіч у родных мясцінах ля Лявонпаля сярод блізкіх людзей. Спявачкі Вольга Грэцкая, Марута Пальчэх, Ядзвіння Кісляк, Марыля Кезік, Адэля і Альжбэта Панізьнік, Геня Адамовіч, Зінаіда Кліманская, Ліда Шук, спявак Андрыян Кісляк не толькі названы сярод выканаўцаў каляндарных, вясельных і хрэсьбінных твораў, пад цвёрдай вокладкай змешчаны здымкі большасці з іх, а таксама ўкладальніка С. С. Панізьніка.

 

Выданне пачынаецца вершам Сяргея Сцяпанавіча "Згукі роднага Прыдзвіння". Вось некалькі радкоў з гэтага твора: "З якою спадчынай жылі і цёткі, і бабулі! Прыберагаю: на зямлі няхай бы ўсе пачулі… Зноў тыя песні ўключу: напевы-расяныя… нібы на сэрцы я вярчу ўсе вузлы зямныя".

 

Цяпер не толькі землякі С. С. Панізьніка, жыхары ўсёй краіны, нават больш таго, атрымалі магчымасць каму ўспомніць, каму далучыцца да мясцовага фальклору, да "песенна-абрадавай традыцыі Міёршчыны", як адзначана ў падзагалоўку.

Услухаемся ў старыя запісы, разам прытулімся да песняў, "што народжаны шчасцем і горам".

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.