Песни и подарки

Пра хараство Падзвіння, працавітых людзей, што тут жывуць, павялі размову са сцэны мясцовага сельскага Дома культуры 6 ліпеня вядучыя свята вёскі Узмёны Святлана Рыпніцына і Фаіна Рогач. Дарэчы, і сцэнарый мерапрыемства падрыхтавала Фаіна Алегаўна дырэктар СДК. Іх словы жыва ўспрымалі гледачы, якія запоўнілі залу ўстановы культуры.

 

Гэта цяпер Узмёны — добраўпарадкаваны аграгарадок ля моста праз Дзвіну. Ранейшыя звесткі пра населены пункт схаваліся недзе ў цемры стагоддзяў. Некалі наведваў яго вядомы беларускі мастак Напалеон Орда, але на яго малюнку засталася толькі "макаўка" царквы, хаця і сам будынак яе, здаецца, заслугоўваў увагі.

 

Дык вось, Узмёны зведалі жорсткую рэлігійную барацьбу, палітычныя рэпрэсіі, войны. Памяць воінаў-землякоў, што не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай, ушанавалі хвілінай маўчання. А пра справы сённяшнія павяла размову старшыня Узмёнскага сельскага Савета Таццяна Сяргееўна Смулько. Сяльчане не толькі старанна працуюць на палях і фермах, яны з наданнем вёсцы статусу аграгарадка імкнуцца і жыць па-сучаснаму, уладкоўваць свае сядзібы. Сярод пераможцаў раённага спаборніцтва на лепшае добраўпарадкаванне жылога сектара названы Матэленкі Канстанцін Анатольевіч з Наталляй Паўлаўнай і Махонькі Васіль Валяр'янавіч з Валянцінай Феафанаўнай. Але ж канкурэнцыя была надта вялікая, бо ледзь не кожная другая сядзіба нечым выдзяляецца. І на свяце ўшаноўвалі за парадак у дварах і дамах Пачопкаў Валерыя Яўгенавіча са Святланай Герасімаўнай, Высоцкую Валянціну Сяргееўну, Галыняў Васіля Канстанцінавіча з Таццянай Захараўнай, Сіўко Аляксандра Антонавіча з Таццянай Альбінаўнай, Міклушонак Наталлю Пятроўну, Смулько Паўла Пятровіча з Кацярынай Пятроўнай, Сцепулёнкаў Сяргея Аляксандравіча з Тамарай Канстанцінаўнай, Алеська Лідзію Цярэнцьеўну, Конах Аллу Васільеўну з Франскевічам Міхаілам Мікодавічам, Вясна Тадэвуша Іосіфавіча з Тамарай Антонаўнай, Гуз Софію Паўнелаўну з Паўлюцём Дзмітрыем Васільевічам, Снапок Валянціну Іванаўну, Шадурскіх Васіля Дзмітрыевіча з Таццянай Станіславаўнай… Спіс вялікі, але ўвагі вартыя кожны належны гаспадар і гаспадыня.

 

Вяскоўцы — людзі сціплыя, працуюць не дзеля ўзнагарод і рэкордаў. Гэта сутнасць іх жыцця. У іх адрас прагучалі шчырыя словы падзякі і музычныя віншаванні. Песні спявалі самадзейныя артысткі Алена Панікава, Дзіна Тамашэвіч, Наталля Канюшэўская, Лізавета Грызлюк, Наталля Рогач, Святлана Рыпніцкая паасобку, а разам з Наталляй Савейка ўтваралі жаночую вакальную групу.

Шмат добрых спраў адзначана за старэйшымі жыхаркамі Узмён Ганнай Адамаўнай Разлом і Надзеяй Адамаўнай Круш. Яны і цяпер паважаныя настаўніцы і дарадцы.

 

Сярод сёлетніх юбіляраў 70-гадовая Алімпіяда Астаф'еўна Шадурская, 60-гадовыя Валянціна Аляксандраўна Сахонька і Мікалай Аляксандравіч Тамашэвіч. Яшчэ поўныя сіл і энергіі Анатоль Уладзіміравіч Шульга і Васіль Паўлавіч Тамашэвіч. Шмат зроблена, але нямала планаў наперадзе ў Віктара Сяргеевіча Масіёнка, Сяргея Паўлавіча Рогача, Іны Аркадзьеўны Хмельнік. Самы росквіт памкненняў і магчымасцяў у Наталлі Мікалаеўны Шадурскай, Людмілы Анатольеўны Сахонька, Аляксея Сяргеевіча Свердзела. Усё наперадзе ў Георгія Іванавіча Ануфрыя, Яўгена Сямёнавіча Мальца. Ну, а самая маленькая ў вёсцы — Валерыя Тамашэвіч.

 

Непасрэдна 6 ліпеня дні нараджэння адзначалі Іна Аркадзьеўна Хмельнік з Ульянкай Серадзека і Алёшам Зімніцкім.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы ААТ "Узмёнскі край" лепшым гаспадарам, працаўнікам, ветэранам, юбілярам уручаны каштоўныя падарункі — карціны, вазы, абрусы, кашпо, а дзецям — цацкі. А яшчэ для іх і ўсіх гледачоў — цудоўныя песні і святочны настрой.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.