Авторизация
 

Жыхары Язна заўсёды цікавіліся культурным жыццём. Некалі тут выступаў са сваім калектывам Ігнат Буйніцкі. Вяскоўцы збіраліся на мясцовыя мерапрыемствы ў “шопу”, якая знаходзілася за магазінамі насупраць царквы. Гэтае незразумелае ўжо слова трэба крыху патлумачыць. З польскай шопа азначае хлеў (параўнайце—шаха), а шопка—ужо прасцейшае тэатральнае памяшканне. Трэба меркаваць, язненцы хадзілі не кароў глядзець. А цяперашні будынак сельскага Дома культуры тут з’явіўся 45 гадоў таму. Яго ўзвёў за свае сродкі калгас, не выпадкова потым шэраг памяшканняў выкарыстоўваў для канторы на працягу дзесяцігоддзяў. Нагадваюць, што першым штатным культработнікам была Надзея Міхайлаўна Вяль, якая потым займалася кадрамі калгаса. Аматарскія спектаклі ладзіла жонка загадчыка пошты Бельскага.

Слаўная традыцыяПасля заканчэння Віцебскага культасветвучылішча ў 1983 годзе прыехала сюды працаваць мастацкім кіраўніком Ларыса Эдуардаўна Карпава, якая цяпер перакваліфікавалася ў бібліятэкара. Яе месца заняла Вольга Канстанцінаўна Александроўская. Крыху пазней была накіравана сюды Ларыса Генадзьеўна Бервячонак, цяперашні дырэктар СДК.

Першым вынікам іх сумеснай працы было стварэнне фальклорнага калектыву. У яго ўвайшлі вялікія аматаркі народных спеваў Соф’я Раманаўна Карповіч, Наталля Сцяпанаўна Акперава, Зінаіда Іванаўна Вайцяховіч, Дар’я Якаўлеўна Сіняўская, Феафанія Васільеўна Александроўская, Яніна Мікалаеўна Лушчык.
Прадаўжальнікам традыцый гэтага калектыву стала “Язынка”, у якой цяпер спяваюць Кацярына Ільінічна Шчарбіцкая, Лілія Вікенцьеўна Спірковіч, Тамара Аляксандраўна Касатая, Ганна Міхайлаўна Казлоўская, Валянціна Сцяпанаўна Мароз. Але ж гэта толькі самыя буйныя і вядомыя клубныя аб’яднанні. А тут жа пры СДК дзейнічаюць вакальная жаночая група, танцавальны калектыў, студыя дзіцячай песні, гурткі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, аматарскае аб’яднанне “Вера. Надзея. Любоў”, узначальвае якое Саламея Антонаўна Сіняўская. Шмат сольных спевакоў.

Вядучы ўсіх масавых мерапрыемстваў—галоўны ўрач Язненскай участковай бальніцы Уладзімір Пятровіч Пашковіч. Пастаянныя ўдзельнікі ўсіх канцэртаў на мясцовай сцэне і аглядаў раённай мастацкай самадзейнасці салісты Яніс і Ірына Кухцінскія, Валянціна Цітова, Алена Бамко, Святлана Шчарбіцкая, Уладзімір Каханчык, Алена Рунда, Аксана Бервячонак.

Язненскія артысты выступалі ў Віцебску, Даўгаўпілсе, Паставах, не кажучы ўжо пра райцэнтр ці суседнія Чарневічы, Празарокі, Ломашы.

Рэканструкцыя Язненскага СДК працягвалася даволі доўгі час, аднак цяпер будынак набыў новы знешні выгляд, шмат памянялася і ўнутры. Ужо абжылася тут бібліятэка. З дня на дзень пераедзе з адміністрацыйнага будынка ПМС музычная школа.

Язненскія спевакі заўсёды вызначаліся высокай культурай выканання, заваёўвалі прызавыя месцы ў раённых аглядах. Гэтая традыцыя захаваецца.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта