Авторизация
 

Прыгоды, адпачынак, пазітыў

Приключения, отдых, позитив Цікавыя гульнёвыя праграмы прадставілі на традыцыйным раённым конкурсе культарганізатараў Чэраскі СДК і Узмёнскі СДК, Дварнасельскі СК. Праходзіла вясёлае спаборніцтва ў РДК падчас семінара работнікаў культуры.

Напачатку для ўдзельнікаў мерапрыемства супрацоўнік Чапукоўскага СДК Тэрэса Корсак правяла майстар-клас па пляценні з газетных трубачак. Гэта выклікала цікавасць у многіх. Збаны, вазы, кашолачкі… І ўсё, што тут трэба, — старыя газеты, умелыя рукі і фантазія.

 

Ад рукадзелля перайшлі да вясёлага актыўнага адпачынку. Першай забаўляць гледачоў узялася дырэктар Чэраскага СДК Сняжана Аксёнава з праграмай "Скарбашукальнікі". Яна з'явілася перад прысутнымі ў вобразе піраткі з вялікай скрыняй. У скрыні знаходзіўся скарб, заставалася проста адчыніць яе. За ўдзел у конкурсах гледачы атрымлівалі ключы, адзін з якіх быў "шчаслівым". Уладальнік скарба вызначыўся ў апошнім конкурсе, калі ўсе ключы "прымерылі" да замочнай адтуліны.

 

Приключения, отдых, позитив Ці будзе хто спрачацца з тым, што самы галоўны скарб чалавека — гэта яго здароўе? "Абы здароўе" — так называлася праграма Узмёнскага СДК. Дырэктар установы Фаіна Рогач спачатку разыграла пуцёўкі ў пансіянат, а потым займалася лячэннем адпачываючых. Праводзіла працоўную тэрапію — удзельнікі надзьмулі паветраныя шарыкі, затым павінны былі збіраць бульбу і сачыць за тым, каб шарыкі ўвесь час заставаліся ў паветры. Лячыліся народнымі сродкамі — спявалі пра тое, што баліць. Закончыўся адпачынак у пансіянаце лячэбнай дыскатэкай.

 

Загадчыца Дварнасельскага СК Алена Януковіч з праграмай "Сонечныя зайчыкі" прапанавала вярнуцца ў дзяцінства — самую светлую і радасную пару. З ролямі маленькіх дзяцей гледачы справіліся на выдатна. Спявалі песні пра сонейка, адгадвалі загадкі, рабілі зарадку.

Пакуль вядучыя праграм весялілі гледачоў, журы ацэньвала іх работу. Звярталася ўвага на прафесійнае майстэрства, уменне працаваць з залай, на тэмп і рытм праграмы, адбор удзельнікаў для конкурсаў і іншыя крытэрыі.

Перамогу прысудзілі Чэраскаму СДК. Астатнія ўдзельнікі таксама атрымалі ўзнагароды.

На здымках: 1. Тэрэса Корсак раскрывае сакрэты пляцення з газетных трубачак. 2. У каго "шчаслівы" ключык?

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 047
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 532
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 526
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта