Авторизация
 

Добры стымул

Шостае месца ў вобласці заняў аддзел культуры райвыканкама па выніках работы за мінулы год. Прэміі аблвыканкама за высокія творчыя дасягненні ў намінацыях "Лепшы раённы Дом культуры" і "Лепшы раённы метадычны цэнтр" атрымалі нашы ўстановы.

Гэтыя прыемныя факты ўзгадаў на выніковай нарадзе работнікаў культуры начальнік аддзела А. С. Тронькін. Як звычайна, размова ішла пра дасягненні, далейшыя планы і выкананне асноўных задач.

 

Так, для гісторыка-краязнаўчага музея галоўнае — збор, вывучэнне, зберажэнне і папулярызацыя гістарычнай спадчыны роднага краю. У 2012-м тут стала на 70 экспанатаў больш, а на выставах і экскурсіях пабывала 2650 чалавек. Праводзіліся музейна-педагагічныя заняткі ў школах і дзіцячых садках.

Бібліятэкі на працягу года праз разнастайныя акцыі, літаратурныя вечары, святы і выставы павышалі аўтарытэт кнігі сярод маленькіх і дарослых чытачоў. Разам з Годам кнігі адзначалі 130-годдзе беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзе Максіма Танка. Лепшымі тут былі калектыў Міёрскай ЦБ, бібліятэкары Л. Э. Карпава (Язна), Т. К. Сцепулёнак (Узмёны), Н. А. Федуковіч (Чэрасы), В. В. Батура (Пераброддзе), З. В. Бунта (Дворнае Сяло), І. Ф. Капуста (Цвеціна), Н. І. Пазняк (Ідолта), Л. М. Белая (Забалоцце), Т. У. Лакотка (Даўгінава).

 

Актыўны ўдзел у абласных конкурсах прымалі майстры народнай творчасці, мастацкія калектывы і салісты. Лаўрэатамі агляду-конкурсу літаратурных і музычных твораў "Калыска мая — Беларусь" сталі Ірына Радзіхоўская і Алена Басікірская, народны тэатр РДК пабываў на свяце "Тэатральная вясна-2012", калектыў Цвецінскага Дома фальклору прыняў удзел у свяце абрадавага фальклору Віцебшчыны "Купалле Паазер'я", спецыяльным дыпломам свята-конкурсу народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветэраны" адзначана Ядвіга Ганебная, лаўрэат гэтага ж конкурсу — Тамара Якімёнак, перамогу ў свяце-конкурсе выканаўцаў беларускай песні "На зямлі святой Сафіі" ў намінацыі "Арыгінальнае выкананне аўтарскай песні" атрымала Дзіяна Маляўка. І гэта толькі некаторыя прыклады паспяховых выступленняў за межамі раёна.

 

Пабывалі нашы артысты ў блізкім замежжы. Салісткі эстраднай студыі РДК і народны калектыў "Язынка" Язненскага СДК завіталі на свята "Беларускі кірмаш" у Даўгаўпілс, дзе праходзілі дні беларускай культуры. Супрацоўніцтва паміж аддзелам культуры райвыканкама і Цэнтрам беларускай культуры г. Даўгаўпілса замацавала адпаведнае пагадненне, падпісанае 8 снежня 2012 года.

Плённа працуюць культработнікі на сваёй тэрыторыі. Улетку правялі 20 святаў вёсак, вуліц, сярод якіх 14 для жыхароў аддаленых населеных пунктаў. Ідзе работа па адраджэнні і развіцці фальклору, народных рамёстваў. Тут трэба адзначыць Істаўскі і Паташнянскі сельскія клубы, Язненскі, Перабродскі і Павяцкі Дамы культуры, Цвецінскі Дом фальклору. Метадычны цэнтр збірае песенны і абрадавы фальклор для стварэння фанатэкі.

 

Добрых вынікаў у рабоце дасягнулі Л. Г. Бервячонак (Язненскі СДК), М. Ф. Цыцына (Чапукоўскі), З. В. Кадушка (Цвецінскі), Л. Ф. Нікіціна (Перабродскі), А. У. Няміра (Павяцкі), Н. П. Сівая (Наўгародскі), Н. П. Баслак (Папшулёўскі СК), В. І. Блажэвіч (Паташнянскі), Р. І. Налівайка (Істаўскі), А. Ф. Балаш (Дзісенскі Дом фальклору), А. Э. Гайдзель і С. Б. Яроменак (Міёрскі РДК), І. В. Сардыка (аўтаклуб), калектыў раённага метадычнага цэнтра (дырэктар В. С. Мядзюха).

 

У праграмах раённых мерапрыемстваў заўсёды ёсць мастацкія нумары ў выкананні вучняў і настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў і Дзісенскай музычнай школы. За мінулы год яны выступілі на 43 канцэртах. Мастацкае аддзяленне ДШМ — пастаянны ўдзельнік выстаў у горадзе майстроў на "Славянскім базары" ў Віцебску. Актыўнымі ўдзельнікамі многіх канцэртаў з'яўляюцца ансамбль скрыпачоў (кіраўнік Т. Я. Валчок), дзіцячы хор (З. І. Пучкоўская), інструментальны ансамбль у складзе ўдзельнікаў народнага аддзялення (І. У. Лавец), інструментальны ансамбль "Каліна" Дзісенскай ДМШ (Г. Л. Мядзелец).

 

У раёне працягвалася добраўпарадкаванне ўстаноў культуры. Адрамантаваны ўнутраныя памяшканні Цэнтральнай бібліятэкі, устаноўлены пандус у Паташнянскім СК, даведзены да ладу кінатэатр "Колас". У раённым Доме культуры з'явілася доўгачаканая светлавая апаратура, набылі сцэнічнае абсталяванне для Язненскага СДК, аргтэхніку і музычныя інструменты для Міёрскай ДШМ. Аднак у гэтым напрамку трэба зрабіць яшчэ шмат.

 

Па выніках штогадовага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні сярод устаноў культуры пераможцамі сталі Павяцкі СДК і Даўгінаўская сельская бібліятэка-клуб.

Урачысты момант нарады — узнагароджанне лепшых работнікаў. Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны загадчык Завуццеўскага СК Софія Мяфодзьеўна Нарэйка і выкладчык Міёрскай ДШМ Ігар Уладзіміравіч Лавец. Аддзел культуры ўзнагародзіў граматамі дырэктара Наўгародскага СДК Наталлю Пятроўну Сівую, дырэктара Дзісенскай музычнай школы Галіну Леанідаўну Мядзелец, бібліёграфа Міёрскай ЦБС Вольгу Аляксандраўну Федуковіч, а прэміі атрымалі Перабродскі СДК, Папшулёўскі СК і Дварнасельская бібліятэка.

Падрыхтавала К. СУРАВЕЦ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта