"Во все времена"

У маскоўскай бібліятэцы імя В. В. Верасаева адбыўся творчы вечар вядомага мінскага паэта Сяргея Панізьніка ў рамках новага этнаграфічнага праекта “Знаёмцеся, Беларусь!”

 

На яго наведалася шмат землякоў, якія жывуць у расійскай сталіцы, і проста людзей, што цікавяцца беларускай нацыянальнай культурай. Сустрэчу вяла член савета суполкі “Беларусы Масквы” і мастацкі кіраўнік ансамбля “Кірмаш” Ірына Германаўна Капчынская. На ёй прагучалі вершы С. С. Панізьніка ў выкананні як самога аўтара, так і іншых удзельнікаў мерапрыемства. Для вучняў сталічных школ былі прачытаны творы, якія перавяла з беларускай на французскую мову Ніна Сяргееўна Дэбольская — перакладчык, мастачка і актыўная чытачка бібліятэкі. А ў заключэнне ансамбль “Кірмаш” выканаў шмат беларускіх песняў. Як адзначыў Сяргей Сцяпанавіч, сярод іх прагучала песня бабулькі Альжбэты з Бабышак “Ой ды не кукуй жа, зязюленька, рана...”. І ёсць спадзяванне, што сёлета да канца года прыватна будзе выдадзены дыск аўтэнтыкі — народных твораў, запісаных у Бабышках, Даўгінаве, Лявонпалі і іншых навакольных вёсках.

Дарэчы, цыкл вечароў “Знаёмцеся, Беларусь!” будзе праходзіць у Маскве сёлета і ў наступным годзе. Разлічваем на цікавыя сустрэчы.

 

Наталля МОЦІНА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.