Авторизация
 

Вольны час за казкай

Ідолтаўскую сельскую бібліятэку наведаў аздараўленчы лагер "Сонейка", што дзейнічае пры Мілашоўскай БШ. Дзеці прынялі актыўны і зацікаўлены ўдзел у літаратурным абмеркаванні "Вольны час з кнігай". Гартаючы старонкі цудоўных казак, прыгод і фантастыкі, апавяданняў пра жывёльны свет, прыходзілі да агульнай высновы: кнігі — добрыя сябры ў час адзіноты, непагадзі, адганяюць сум, натхняюць, акрыляюць і даюць надзеі, яны найлепшыя спадарожнікі і заўсёды побач з намі.

 

Інтарэс да кнігі ў дзяцей не знікае. Прывабліваюць зместам, прыгожымі малюнкамі творы нашых землякоў Алены Масла, Наталлі Бучынскай, Сяргея Панізьніка, таксама іншых паэтаў і празаікаў, што пісалі і пішуць для юных чытачоў.

Не засталася без увагі выстава "Сыны беларускай зямлі", падрыхтаваная да дня нараджэння юбіляраў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дзецям Уладзімір Ліпскі напісаў аповед "Янкаў вянок" пра нялёгкае жыццё пісьменніка Янкі Купалы і яго ўзнёслую творчасць. З кнігі Міколы Маляўкі "Коласаў абярэг" хлопчыкі і дзяўчынкі даведа-ліся пра жыццёвы і творчы шлях другога вялікага паэта і празаіка. Яго вершы і апавяданні чытаюць і перачытваюць.

Творы класікаў — гэта наша спадчына, скарбніца беларускай літаратуры. Кожны, хто прыйшоў у той дзень на мерапрыемства, знайшоў якую кнігу сабе ўзяць пачытаць дадому.

Кніга мары нараджае

І бясконцы мае век.

Калі кнігі ты чытаеш —

Ты шчаслівы чалавек.

 

Н. ПАЗНЯК, бібліятэкар.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта