Авторизация
 

Хто тут самая крутая?!

Кто здесь самая крутая?! Сапраўдны парад прыгажосці, элегантнасці і пластыкі праходзіў на сцэне РДК. А ўдзельнічалі ў ім школьніцы Яна Шмарлоўская, Ала Рухлова, Юля Лакотка, Наташа Гулько, Оля Бунта і Аня Маляўка. Яны спаборнічалі за званне “Самая крутая дзяўчына”. Так называўся конкурс, арганізаваны ўзорным тэатрам авангарднай моды “Говорящие модели”.

 

Напачатку гледачоў, многія з якіх прыйшлі падрымаць канкурсантак, віталі вядучыя Аляксей Гайдзель і Паліна Мацвеева. Яны завялі размову пра дзяўчат і вызначылі, што самыя крутыя захапляюцца спортам, выбіраюць цікавыя прафесіі, а ў модзе аддаюць перавагу авангарднаму стылю.

Потым на сцэне з’явіліся самі ўдзельніцы. Іх чакалі розныя іспыты, першым з якіх была  “Візітка”. Коратка і ясна юныя ледзі расказалі пра сябе вершамі. З прачытаных чатырохрадкоўяў вынікала, што дзяўчаты — проста супер. У гэтым яны ўпэўнівалі журы і гледачоў на працягу ўсяго спаборніцтва.

 

Для конкурсу “Дзяўчына з вокладкі” фотасесія з канкурсанткамі была праведзена загадзя.Напэўна, здымкі дзяўчат, што дэманстраваліся на мультымедыаўстаноўцы, зацікавілі б рэдактараў модных часопісаў. Мілыя ўсмешкі, лагодныя позіркі, цікавыя вобразы… Словам, пазіраваць міёрскія прыгажуні ўмеюць не горш за знакамітасцяў. І дэманстраваць моднае адзенне на сцэне ў іх добра атрымліваецца. На “Капялюшны баль” удзельніцы апранулі арыгінальныя ўборы, завяршальным штрыхом якіх былі, вядома, капелюшы. А ўменне прыгожа хадзіць па подыуме ўдасканальвалі ў конкурсе “Мадэльная паходка”. Згадзіцеся, няпроста ўпэўнена і грацыёзна дэфіліраваць з кнігай на галаве, але дзяўчаты з заданнем справіліся. Пасля вядучыя прапанавалі ім патанцаваць. Конкурс “Каралева дыскатэкі” быў магчымасцю зарэкамендаваць сябе выдатнай танцоркай.

 

У самай крутой дзяўчыны павінны быць не толькі прывабная знешнасць і стройная фігура, але і багаты ўнутраны свет. Знаход-лівасць, інтэлект і таленты ўдзельніц вызначалі ў конкурсах “Рамонак”, калі дзяўчаты адказвалі на пытанні, напісаныя на пялёстках папяровай кветкі, і “Фрыстайл”, дзе яны раскрылі свае таленты. Фотааматар Аня Маляўка прадставіла прэзентацыю “Любімыя куточкі майго горада”. Юля Лакотка праспявала сольна, а Наташа Гулько ў вобразе клоуна паказала свае акцёрскія здольнасці. Пластычнымі і энергічнымі рухамі ўсходніх танцаў заваражылі Ала Рухлова, Оля Бунта і Яна Шмарлоўская.

Фінальным акордам конкурснай праграмы стаў паказ калекцыі “Мехавая гурба”. Галаўныя ўборы, пінжакі, спадніцы і гольфы з меху на канкурсантках глядзеліся эфектна і гарманічна. 

 

За кожны конкурс журы ставіла адзнакі па пяцібальнай шкале. І вось настаў час выбраць выдатніцу. Перамогу ў конкурсе і званне “Самая крутая дзяўчына” атрымала Яна Шмарлоўская. Але і астатнія ўдзельніцы не засталіся без тытулаў і падарункаў. Аня Маляўка — “Лэдзі Дыска”, Юля Лакотка — “Лэдзі Шарм”, Наташа Гулько — “Лэдзі Загадка”, Оля Бунта — “Лэдзі Топ-мадэль”, Ала Рухлова — “Лэдзі Фота-мадэль”. Па гучнасці апладысментаў вызначылі, хто з дзяўчат найбольш спадабаўся публіцы, і прыз глядацкіх сімпатый уручылі Юлі Лакотка.

А на развітанне вядучыя нагадалі, што крутыя дзяўчаты заўсёды адчуваюць сябе прынцэсамі і не зайздросцяць знакамітым зоркам, і пажадалі ўсім заўсёды заставацца самімі сабой.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта