Авторизация
 

Фестывальныя ўражанні

Фестивальные впечатления Прыемныя ўспаміны і пазітыўныя эмоцыі прывезла міярчанка Валянціна Пундзіс з фестывалю нацыянальных культур, што праходзіў у Гродне 1 — 3 чэрвеня. У дзявяты раз мерапрыемства збірала таленавітых і творчых прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, што пражываюць у нашай краіне. Сама Вялянціна прымала ўдзел у свяце ўжо другі раз.

 

—   Перадаць словамі тыя ўражанні і захапленне, што выклікала мерапрыемства вельмі складана, — адзначыла спявачка. — Каб гэта зразумець, трэба акунуцца ў атмасферу, якая пануе на свяце. Фестываль праходзіў маштабна, шмат чаго можна было ўбачыць. Прыгожа і арыгінальна афармлялі прадстаўнікі розных культур свае падвор’і, цікава было паспытаць стравы з іх кухань. Увесь час адчуваўся клопат арганізатараў пра ўдзельнікаў мерапрыемства.

 

Пакуль ехалі на фестываль, у аўтобусе завязалася размова з дзяўчынай-кітаянкай. Пазнаёмілася з прадстаўнікамі польскай культуры з Мінска. На свяце лёгка заўважалася непрыхаваная цікавасць удзельнікаў адзін да аднаго, а таму цікавыя нязмушаныя размовы былі не-ад’емным элементам.

 

Хваляваліся перад выступленнем?

— Вось хвалявання не было. Я выконвала песню “Танцующие Эвридики” з рэпертуару Г. Герман. Атрымала дыплом лаўрэата.

 

Ці хочацца яшчэ раз там пабываць?

— Нягледзячы на тое, што за час мерапрыемства стамляешся, а на гэты раз яшчэ і халоднае надвор’е псавала святочны настрой, жаданне ўсё паўтарыць толькі мацнее.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта