Авторизация
 

Новыя прыгоды Бураціна

Яшчэ за дваццаць хвілін да пачатку сектакля “Бураціна ў ізумрудным горадзе” маленькія гледачы ўжо напалову запоўнілі залу РДК. Яны шчыра пляскалі ў далоні пад гукі музыкі з любімых мульцікаў і чакалі прадстаўлення. Калі вольных месцаў засталося зусім няшмат, а дзеці зручней уладкаваліся ў крэслах, загучала песенька пра Бураціна, а на сцэне з’явіўся сам герой з залатым ключыкам у руцэ.

 

Бураціна (ролю выдатна сыграў Саша Маскалёў) сумуе, яму не хапае чараўніцтва, а залатым ключыкам можна хіба толькі арэхі біць. Аднак не ведае юны гарэза, што наперадзе чакаюць незвычайныя прыгоды.

 

Чараўніца Стэла (Маша Вішнёвая) расказала Бураціна пра казачны гадзіннік, які хутка перастане ісці, а калі гэта здарыцца, то спыніцца дзеянне ва ўсіх казках. Вось тут і спатрэбіцца залаты ключык, якім не толькі любыя дзверы адчыніць можна, але і любы гадзіннік завесці. Разам з Мальвінай (Вераніка Кукуць) і П’еро (Кірыл Турчановіч) Бураціна выпраўляецца ў сталіцу казачнай краіны — Ізумрудны Горад, якім правіць Страшыла (Святлана Яроменак). Адважным сябрам сустракаюцца розныя героі — хітры Урфін Джус (Аляксей Гайдзель), які некалі кіраваў казачнай краінай, але быў звергнуты ажно два разы; страшны Людаед (Андрэй Пісар), што падманам заняў каралеўскі трон і хоча ажаніцца з Мальвінай; вядзьмарка Арахна (Алена Шангіна), якая без лішніх угавораў згаджаецца стаць жонкай Людаеда; добры дзядзечка Руб (Саша Грэцкі), што вызваляе з цямніцы Страшылу, П’еро і Мальвіну, справядлівы Жалезны Дрывасек (Сяргей Яроменак), які таксама дапамагае выкрыць падман. Бураціна заводзіць чароўны гадзіннік сваім ключыкам, і ўсе героі спяшаюцца на казачны баль.

 

Спектакль вызначаўся не толькі цікавым сюжэтам і сустрэчай з любімымі казачнымі героямі (над пастаноўкай працавалі рэжысёры Алена Шангіна і Аляксей Гайдзель), але і ўдалым музычным афармленнем (гукааператар Ігар Сардыка), прыгожымі дэкарацыямі (у гэтым заслуга Алены Шук) і цудоўнымі касцюмамі герояў (тут пастараўся тэатр авангарднай мовы пад кіраўніцтвам Сяргея Яроменка). А яшчэ ў сюжэтную канву арганічна ўпляталіся танцавальныя нумары, падрыхтаваныя харэаграфічным калектывам СШ №3 (кіраўнік Наталля Варонька) і выхаванцамі школы мастацтваў (кіраўнікі Аляксандра Катышава і Вольга Савейка).

 

Добрая і светлая казка спадабалася і малым, і дарослым, якія іх суправаджалі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта