Успешно представили Миорщину на областном этапе восьмого республиканского смотра-конкурса детского творчества "Здравствуй, мир!" воспитанники районного центра детей и молодежи
gazeta 13-04-2025, 11:00 794 Культура / Моладзь
Успешно представили Миорщину на областном этапе восьмого республиканского смотра-конкурса детского творчества "Здравствуй, мир!" воспитанникирайонногоцентрадетейи молодежи.
Паспяхова прадставілі Міёршчыну на абласным этапе восьмага рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» выхаванцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.
– Агляд-конкурс «Здравствуй, мир!» праходзіць раз у два гады. Яго мэты – развіваць дзіцячую творчасць, выяўляць і падтрымліваць таленавітых дзяцей, садзейнічаць грамадзянскаму, патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню маладога пакалення. Сёлетні дэвіз конкурсу – «Беларусь – краіна подзвігу, жыцця і дасягненняў», – расказае загадчык аддзела мастацкай творчасці ЦДМ Надзея Шымуковіч. – Праходзіць конкурс у некалькі этапаў: раённы, занальны, абласны, занальны рэспубліканскі і рэспубліканскі. На занальным этапе ў Наваполацку наш раён прадстаўлялі з канцэртнай праграмай вучні Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна, Язненскай СШ, СШ № 2 імя М. Ізварына, Сіцькоўскай БШ, Павяцкай СШ імя В. Бабічава, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Галасок» і харэаграфічнага калектыву «Непаседы» ЦДМ. На творчую выставу прадставілі 12 работ выяўленчага мастацтва і 26 – у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. З апошніх 14 работ адабралі на абласны этап.
У вобласці работы юных умельцаў Міёршчыны сабралі немалы ўраджай узнагарод. Дыпломам ІІІ ступені адзначаны анімацыйны фільм Паўла Іванова і Алісы Радзьковай (педагог Надзея Радзькова). Дыпломы ІІІ ступені прысуджаны пано ў выглядзе карты Беларусі ў тэхніцы лапікавага шыцця, якое майстравалі выхаванцы дзісненскага філіяла ЦДМ Яна Шастакевіч, Дзмітрый Яленскі і Савелій Мятла пад кіраўніцтвам Людмілы Сяргеевай. З гэтым жа педагогам падрыхтавала конкурсную работу Кацярына Мудрэвіч, яе пано таксама адзначылі дыпломам ІІІ ступені. Такая ж узнагарода ў Паліны Грыгаран за вышыты ручнік (педагог Алена Балаш).
Дыплом ІІ ступені ў Анастасіі Шокель за работу з воўны і саломкі (педагог Алена Немянёнак).
Пад кіраўніцтвам Алены Балаш стваралі лялек Мацвей Балаш, Марыя Трафімава і Анастасія Ганебная. Іх старанні ацэнены двума дыпломамі І ступені.
Аб’яднанне па інтарэсах «Галасок» (педагог Надзея Шымуковіч) узнагароджана дыпломам «За творчыя дасягненні». Салістка Валерыя Паўлоўская атрымала дыплом І ступені на абласным і ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені па выніках рэспубліканскага этапа.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.