Очередные успехи в культурной среде Миорщины

Начало ноября принес очередные успехи в культурной среде Миорщины.

Пачатак лістапада прынёс чарговыя поспехі ў культурным асяродку Міёршчыны.

Салісты народнай эстраднай студыі Ягор Шокель і Валерыя Паўлоўская ўдзельнічалі ў рэгіянальным конкурсе вакальнага майстэрства «Юная зорка». Іх вынік – дыпломы 1-й ступені. Удзячнасці «За ўнёсак у развіццё вакальнага мастацтва Прыдзвінскага рэгіёна і прыязнасці за педагагічны талент, высокі прафесійны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў» удастоена кіраўнік студыі Таццяна Іванова.

***
У рэгіянальным адборы на вакальны конкурс у рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 6 снежня Міёршчыну прадставіць Валерыя Паўлоўская.

***
Клуб беларускай нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Цвецінскія прысмакі» (кіраўнік Зінаіда Кадушка) вярнуўся з дыпломам з абласнога фестывалю беларускай нацыянальнай кухні «Дзвінскі смак».

Віншуем і жадаем новых творчых перамог!

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий