В Миорскую детскую школу искусств приезжали с концертом гости из Новополоцкого музыкального колледжа

В Миорскую детскую школу искусств приезжали с концертом гости из Новополоцкого музыкального колледжа. Порадовали живой музыкой, пригласили учеников учреждения в свои студенческие ряды.

У Міёрскую дзіця­чую школу мастацтваў завіталі з канцэртам госці з Наваполацкага музычнага каледжа. Парадавалі жывой му­зыкай, запрасілі вучняў установы ў свае сту­дэнцкія рады.

Часцей гучала труба. Паслу­хаць яе юным гледачам было асабліва цікава, паколькі ў школе мастацтваў навучанне ігры на гэтым інструменце не вядзецца. Граў педагог Валянцін Юх­невіч. Яго студэнты ў большасці хлопцы, паколькі інструмент патрабуе добрай фізічнай за­гартоўкі. Амаль дваццаць гадоў педагог узначальвае духавы аркест каледжа, што з’яўляецца шматразовым лаўрэатам конкур­саў і фестываляў духавой музы­кі. Як было заўважана, выпускнікі Валянціна Іосіфавіча граюць у найлепшых аркестрах краіны.

Майстэрскае валоданне ба­янам прадэманстраваў выклад­чык Уладзімір Касяк. Сту­дэнтка трэцяга курса Марыя Пакшынцава выканала на фартэпіяна «Іспанскі капрыс» М. Машкоўскага. З гэтым тэхнічна складаным творам выступала на адным з рэспубліканскіх кон­курсаў і заняла першае месца.

Гледачы ацэньвалі кожнае выступленне гасцей дружнымі гучнымі апладысментамі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий