Ярко и красиво отметили День народного единства в Миорах

Ярко и красиво отметили День народного единства в Миорах. Торжественное собрание и концерт " Беларусь-это мы!"собрал полный зал в Центре культуры и народного творчества. Звонко и уверенно звучали голоса местных артистов, как звучит голос суверенной Беларуси на мировой арене.

 Ярка і прыгожа адзначылі Дзень народнага адзінства ў Міёрах. Урачысты сход і канцэрт «Беларусь – гэта мы!» сабраў поўную залу ў Цэнтры культуры і народнай творчасці. Звонка і ўпэўнена гучалі галасы мясцовых артыстаў, як гучыць голас суверэннай Беларусі на сусветнай арэне.

У гасцей свята была магчымасць азнаёміцца з выставамі, якія падрыхтавалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, гісторыка-этнаграфічнага музея, народнага клуба майстроў «Святліца». У іх адлюстраваны шлях да беларускай дзяржаўнасці, гісторыя Міёршчыны ў асобах. Дэгустацыю прадукцыі прадставіла міёрская вытворчасць хлебазавода. Атмасфера свята ахінала з парога. Жывая музыка гучала ў выкананні выкладчыкаў школы мастацтваў.

Пралогам «Сапраўдны беларус» распачалі канцэрт мясцовыя артысты. А хто ён? Той, хто любіць сваю краіну, паважае яе традыцыі і шануе продкаў, працуе на дабрабыт Радзімы.

Лейтматывам мерапрыемства стала думка: мы непераможныя, калі адзіныя. Расказвалі гісторыю 17 верасня вядучыя. Павіншаваў са святам кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў. Заўважыў, што граніца ў 1921 годзе разарвала не толькі зямлю, эканоміку, але і лёсы людзей. Жыццё стала наладжвацца з уз'яднаннем тэрыторый у 1939-м. Адбываліся карэнныя змяненні ў розных галінах. Праз адзінства беларускага народа нашы дзяды і прадзеды падарылі новым пакаленням мір на зямлі, хутка аднавілі краіну пасля вайны. Дзякуючы моцнаму лідару за трыццаць гадоў прэзідэнцтва Беларусь стала не проста суверэннай, а і эканамічна незалежнай. Яна расце і развіваецца, як і наш міёрскі край.

– Пабудаваны новы мікрараён, сучасны дзіцячы сад, бальніца, шэраг спартыўных аб'ектаў, у многія аграгарадкі прыйшоў прыродны газ, узводзяцца і рамантуюцца электралініі, падведзена 22 станцыі абезжалезвання. Працуе найсучасны завод па вытворчасці белай бляхі. Прадукцыя мясакамбіната паспяхова рэалізуецца ў Беларусі і Расіі, – пералічыў набыткі за апошнія гады Сяргей Алегавіч. – І ўсяго гэтага мы дасягнулі разам, бо галоўная каштоўнасць дзяржавы – працавітыя, таленавітыя і мэтанакіраваныя людзі. Беларусь – гэта мы, і захаваць і памножыць нашы поспехі мы зможам, толькі калі будзем адзіныя.

 Старшыня райвыканкама выказаў удзячнасць усім, хто стаяў ля вытокаў стварэння раёна, плённа працаваў і працуе на роднай зямлі, хто толькі пачынае свой шлях. Ганаровую грамату райвыканкама ўручыў ветэрану працы Марыі Вікенцьеўне Сцяпанавай, аб'явіў падзяку першаму сакратару ГА «БРСМ» Людміле Варона і памочніку ляснічага Міёрскага лясніцтва Івану Матэленку.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў старшыня Валерый Драба адзначыў ветэрана працы Уладзіміра Юр'евіча Скавародку.

Дата 17 верасня была ўвекавечана ў назвах першага ў раёне калгаса ў вёсцы Лявонпаль, а таксама вуліцы ў Міёрах. На ўрачыстасці ўшанавалі равесніцу падзей 1939 года – ветэрана працы Ірэну Станіславаўну Ходас, адну са старэйшых яе жыхарак і самага малодшага – Сашу Белавуса, якому паўгодзіка.

 Нагадалі пра тое, як развівалася Міёршчына пасля ўз'яднання ўсходніх і заходніх зямель. У прыватнасці, утвараліся калгасы, адчыняліся хаты-чытальні, школы. Адзіным быў наш народ і падчас Вялікай Айчыннай, і ў пасляваенны перыяд. Старанна і самааддана аднаўлялі страчанае. Вялося будаўніцтва, наладжваліся вытворчасці.

У 1970-х на паўвостраве заклалі Курган Славы, а ў яго змясцілі наказ нашчадкам, які сёння захоўваецца ў музеі і актуальны як ніколі. Не забывацца мінулага сваёй краіны, свайго народа, памятаць пра тое, якой дарагой цаной заваяваны нашы шчасце і свабода, берагчы гэтую свабоду як самае святое і патаемнае.

Сёння піша гісторыю і памнажае набыткі раёна новае пакаленне яго жыхароў. Кожны ў сваёй сферы, на сваім працоўным месцы. Пра дасягненні нашай суверэннай Беларусі спявалі артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий