В августе члены районного совета ветеранов продолжили знакомств ос историей родного края и посетили Шарковщинский район.
У жніўні члены раённага савета ветэранаў прадоўжылі знаёмства з гісторыяй роднага краю і наведалі Шаркаўшчынскі раён.
У Германавічах вывучылі культурна-гістарычныя аб'екты і помнікі архітэктуры, такія як сядзіба Шырынаў і Касцёл Перамянення Гасподняга, а таксама Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча, даведаліся пра знакамітых людзей гэтага краю.
У Лужках пазнаёміліся з гісторыяй Міхайлаўскага касцёла, праваслаўнай царквы Раства Прасвятой Багародзіцы. Пабывалі на першай у Паўночна-Заходнім краі гідраэлектрастанцыі на рацэ Мнюта, дзе працаваў самы буйны ў акрузе трохпавярховы вадзяны млын, і іншых аб’ектах.
Падчас паездкі атрымалі шмат задавальнення і пазітыўных уражанняў. Шчыра дзякуем аддзелу па адукацыі райвыканкама за прадастаўленны транспарт.