В Чересскомсельскомклубесостоялосьвыступлениекукольного театра. Во внимание детей и взрослой аудитории представили спектакль «Волк-грязнуля».
У Чэраскім сельскім клубе адбылося выступленне лялечнага тэатра. Да ўвагі дзяцей і дарослай аўдыторыі прадставілі спектакль «Волк-грязнуля».
Стварыць лялечны тэатр у СДК мастацкі кіраўнік установы Надзея Федуковіч марыла даўно. Падтрымала ідэю загадчык Сняжана Аксёнава. Разам шылі цацкі, майстравалі шырму, з матэрыялам для якой дапамагло мясцовае сельгаспрадпрыемства.
– Спектакль «Волк-грязнуля» – наш дэбют. Задзейнічаны пяць самадзейных акцёраў тэатра лялек. Гэты мы са Сняжанай Мікалаеўнай, удзельніца клуба «Суседачкі» Тамара Красоўская і мясцовыя дзяўчаты-студэнткі Вікторыя Чапулёнак і Ксенія Чарвінская, – расказвае кіраўнік Надзея Аркадзеўна. – Назвы ў тэатра пакуль няма. Верагодна, з часам з’явіцца. Будзем прывабліваць новых акцёраў і гледачоў.
Прэм’ера спектакля для дзяцей зацікавіла і дарослых. Сюжэт казачнай гісторыі нагадаў пра неабходнасць выконваць правілы асабістай гігіены. Інакш здарыцца як з воўкам, які з’еў брудны яблык, куды трапілі шкодныя мікробы, і пакутаваў ад болю ў жываце. Тым самым сам сабе сапсаваў дзень нараджэння. І ўсё ж свята адбылося. На дапамогу драпежніку прыйшлі сябры.
Прадстаўленне доўжылася каля паўгадзіны і завяршылася апладысментамі залы.