В этом году коллективу "Дисенчуки" исполняется десять лет

Группу "Дисенчуки" представлятьне нужно.Его знаюти любятна Миорщине, ждутв соседнихрайонах, приветствуютна местных, областныхи международных фестивалях. Пояот души, на позитиве и частона родномбелорусскомязыке, они с каждым выступлением завоевываютсимпатии зрителейи расширяют аудиторию поклонников.В этом году коллективуисполняетсядесятьлет.

Гурт «Дзісенчукі» прадстаўляць не трэба. Яго ведаюць і любяць на Міёршчыне, чакаюць у суседніх раёнах, вітаюць на мясцовых, абласных і міжнародных фестывалях. Спяваючы ад душы, на пазітыве і часта на роднай беларускай мове, яны з кожным выступленнем заваёўваюць сімпатыі гледачоў і пашыраюць аўдыторыю прыхільнікаў. Сёлета калектыву спаўняецца дзесяць гадоў.

Шасцёра пазітыўных мужчын

«Дзісенчукам» апладзіруюць дружна і гучна, часам стоячы, бо пад іх бадзёрыя песні так і хочацца пусціцца ў пляс. Пасля канцэртаў падыходзяць гледачы, дзякуюць за яркія выступленне і эмоцыі, просяць сфатаграфавацца. У кагорце прыхільнікаў сяльчане і гарадскія жыхары, моладзь і старэйшае пакаленне.

– Спяваюць разам шасцёра пазітыўных мужчын. Цяпер гэта рэдкасць. У рэпертуары кампазіцыі, якія кладуцца на душу слухачу. Відаць, таму нам і рады, – разважае пра сакрэт глядацкай любові кіраўнік калектыву Аляксей Астукевіч. – Многіх здзіўляе, што ў «Дзісенчуках» толькі двое – работнікі культуры, а астатнія ўдзельнікі гурта ў іншых сферах заняты. Нам прыемна дарыць радасць гледачу. Як у песні спяваецца: «Если зрители смеются – значит, празднуем успех».

У цяперашнім саставе «Дзісенчукоў» дырэктар Дзісненскага ГДК Аляксей Астукевіч і супрацоўнік гэтай установы Яўген Налівайка, настаўнік Віктар Баўтот, выратавальнік Васіль Яленскі, супрацоўнік ЛВДС «Дзісна» Іван Кабяк. У красавіку праводзілі служыць у Полацкі пагранічны атрад шостага саліста – Яўгена Барташэвіча. Ладзілі для яго творчы вечар, пасля наведаліся на прысягу. Развітанню папярэднічаў канцэрт пад дэвізам «Будзе добра!», які прысвячаўся 10-годдзю калектыву і сабраў амаль поўную залу Дзісненскага ГДК.

– Юбілей у нас восенню, а даць канцэрт загадзя параіла кіраўніцтва з вобласці. Відэазапіс выступлення ў рэальным часе разам з іншымі неабходнымі матэрыяламі падавалі на атрыманне звання «народны». Цяпер іх разглядае камісія, – гаворыць Аляксей Астукевіч.

– Ды мы і так народныя. У гледачоў даўно гэтае званне пацвер- дзілі, – пазітыўна заўважае Віктар Баўтот.

Пралог і пачатак творчай гісторыі

Менавіта знаёмства Аляксея Астукевіча і Віктара Баўтота стала пралогам да гісторыі «Дзісенчукоў». Яны разам працавалі ў Дзісненскай школе-інтэрнаце. Аляксей быў музычным кіраўніком, Віктар вёў урокі працоўнага навучання. Установа пастаянна ўдзельнічала ў раённым конкурсе мастацкай творчасці. Атрымліваў дыпломы ў тым ліку дуэт Аляксея і Віктара. Пасля прыйшла ідэя стварыць мужчынскі вакальны гурт. Спявалі ў ім вадзіцель, настаўнік фізічнай культуры, загадчык гаспадаркі. Было гэта незадоўга да закрыцця школы-інтэрната. 

Зноў пра мужчынскі гурт Аляксей Астукевіч задумаўся ўжо будучы дырэктарам Дзісненскага ГДК, які ўзначальвае са снежня 2013 года.

– Было гэта ў кастрычніку 2014-га. Тэлефаную Віктару Генадзьевічу з прапановай прыгадаць мінулае і зноў выйсці на сцэну. Той адразу пагадзіўся, – узгадвае храналогію стварэння «Дзісенчукоў» кіраўнік калектыву. – Запрасілі спяваць мясцовага жыхара Аляксандра Швяда і старшакласніка Аляксандра Ляшкевіча. Першае выступленне на навагоднім канцэрце гледачы ўспрынялі на ўра. Назвы ў гурта не было, а праз паўтара месяца на раённым аглядзе-конкурсе мастацкай творчасці прадставіліся «Дзісенчукамі». Нават не памятаю, хто гэта імя прыдумаў. 

Састаў калектыву змяняўся. Спяваў у «Дзісенчуках» супрацоўнік ЛВДС Пётр Ганебны. З часам пакінулі гурт Аляксандр Швед і Аляксандр Ляшкевіч. Сумяшчаў вучобу ва ўніверсітэце з рэпетыцыямі і выступленнямі Ігар Гіргель. Цяпер працуе на БелАЭС, займаецца музыкай у якасці хобі.

Аб’ядноўвае справа – дарыць радасць

У кожнага з цяперашніх салістаў свая гісторыя знаёмства з калектывам. Так, Яўгена Барташэвіча заўважылі, калі вучыўся ў выпускным класе. Хлопец наведваў гурток ігры на гітары ў ГДК, яму прапанавалі спяваць. Івана Кабяка кіраўнік «Дзісенчукоў» пачуў на конкурсе караоке падчас аднаго з «агеньчыкаў», што ладзілі ва ўстанове для арганізацый і прадпрыемстваў горада.

Самы малады па часе знаходжання ў калектыве Яўген Налівайка. У 2021 годзе ўладкаваўся на працу ў Дзісненскі ГДК і стаў адным з салістаў «Дзісенчукоў».

– Па творчай прыродзе мне бліжэй работа ў камандзе. З хлопцамі адразу ўзнікла ўзаемаразуменне. Нас аб’ядноўвае любімая справа – дарыць людзям радасць. Спяваем ад душы, – гаворыць Яўген. – Што да канцэртных пляцовак, на любой выступаць камфортна. Асабліва калі гледачы задаволены. А так звычайна і бывае.

– Для мяне спяваць у «Дзісенчуках» – патрэба душы, – заўважае Віктар Баўтот. – Імкненне да творчасці ідзе з сям’і. Маці ў маладосці ў самадзейнасці ўдзельнічала, яе браты на баяне і акардэоне ігралі. Калі ў Дзісну працаваць прыехаў пасля педвучылішча, не толькі за школу-інтэрнат выступаў, быў самадзейным артыстам у Доме культуры. З яго тагачасным кіраўніком Уладзімірам Майсяёнкам прыпеўкі спявалі, ладзілі тэатралізаваныя пастаноўкі. Цяпер пры Дзісненскім ГДК ёсць тэатр мініяцюр, «Дзісенчукі» ў ім іграюць усім саставам. Мы з хлопцамі знайшліся. Разам абмяркоўваем рэпертуар, прапаноўваем новыя кампазіцыі. Выбіраем тыя, што самім падабаюцца. Часам ужо з першай песні заваёўваем сімпатыю гледачоў, якія нас яшчэ не ведаюць. Гэта прыемна. Ідзе мне насустрач адміністрацыя Туркоўскай школы, дзе цяпер працую. Удзячны, што знаходзяць магчымасць адпусціць на рэпетыцыю ці канцэрт.

Натхненне ў эмоцыях публікі

У пастаянным рэпертуары «Дзісенчукоў» больш за дваццаць кампазіцый. Сярод іх – песні сучаснага беларускага гурта «Дразды», расійскіх выканаўцаў Яраслава Еўдакімава, Яраслава Сумішэўскага, гурта «САДко». Гледачы просяць на біс «Малиновку» з рэпертуару «Верасоў» і «Завалинку», што спявалі «Сябры». Апошнюю «Дзісенчукі» выконвалі ў тэлеперадачы «Вячэрні Віцебск» (эфір ад 27 верасня 2023 года).

Часам у хлопцаў цікавяцца, дзе можна набыць іх дыск. Са слоў Аляксея Астукевіча, запісаць – не праблема. Аднак узнікае пытанне наконт аўтарскіх правоў. Ёсць ідэя папоўніць рэпертуар песнямі на словы і музыку творцаў з Міёршчыны. Пакуль жа «Дзісенчукі» распрацавалі для сябе брэндавыя майкі. Магчыма, зацікавяць яны і прыхільнікаў іх творчасці, якіх становіцца ўсё больш.

– Кожны год удзельнічаем у «Славянскім базары», выступалі з канцэртнай праграмай на «Яблычным фэсце» ў Алашках Шаркаўшчынскага раёна, давалі канцэрт у Асвеі Верхнядзвінскага раёна, спявалі на абласных «Дажынках» у Шаркаўшчыне, прымалі ўдзел у ночы музеяў у Германавічах, – пералічвае кіраўнік калектыву сцэнічныя пляцоўкі (і гэта далёка не ўсе. – Заўвага аўтара.), на якіх даводзілася выступаць. – Запрасілі нас ва Ушачы, чакаюць у Більдзюгах, просяць зноў прыехаць у Лужкі, дзе на першы канцэрт сабралася каля сарака чалавек, аднак іх эмоцыі былі настолькі моцнымі і шчырымі, што хацелася спяваць і спяваць. У выніку каля дзвюх гадзін выступленне доўжылася.

Па словах «Дзісенчукоў», эмоцыі і апладысменты гледачоў – тая крыніца, з якой чэрпаюць натхненне і творчыя сілы. Часам сімпатыя прыхільнікаў набывае матэрыяльнае ўвасабленне. Так, майстрыцы Дзісненскага Дома рамёстваў, з якімі часта бываюць разам на фестывалях, на юбілейны канцэрт прыпаднеслі арыгінальны падарунак – агульны партрэт «Дзісенчукоў» у стылі шаржу.

– Днём нараджэння калектыву лічым дату 1 лістапада 2024 года. Магчыма, яшчэ раз увосень выступім з канцэртам у Дзісне, – заўважае Аляксей Астукевіч. – Сёння на свяце роднага горада парадуем яго жыхароў і гасцей любімымі песнямі. Дапоўнілі рэпертуар новымі кампазіцыямі. Мы поўныя жадання развівацца і спяваць. Верым, што ўсё будзе добра. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий