Марина Селиверстова из Язно презентовала свою книгу "Антресоли"

 У нашай бібліятэцы прайшло незвычайнае, але вельмі прыемнае для ўсіх жыхароў Язна мерапрыемства – «Першая кніга паэта». Спадзяёмся, што далёка не апошняя!


Паэзія – унікальная рэч. Яна прымушае нас па-новаму глядзець на свет, дае магчымасць выказаць свае пачуцці. Паэты – шчаслівыя людзі. Яны ўспрымаюць свет па-асабліваму: здольны ўбачыць і паказаць іншым цудоўнае ў паўсядзённым.
Адзін з такіх паэтаў – Марына Селівёрстава (Казлоўская). Нарадзілася і вучылася яна не ў Язна. Прыехала ў аграгарадок працаваць па размеркаванні. Язна стала для паэтэсы другой малой радзімай, бо тут у яе з'явілася сям'я – муж і сын.


 Марына з дзяцінства захаплялася паэзіяй, што і заахвоціла яе да напісання ўласных вершаў. Яны хвалююць і натхняюць.
«Антрэсолі» – першы зборнік паэткі, які выйшаў сёлета. Аўтар расказала ў сваіх вершах практычна ўсе этапы свайго жыцця. Тут і адзінота, і каханне; тут і сустрэчы, і расставанні; тут прысвячэнні сябрам, блізкім людзям і многае іншае.
Вершы Марыны – гэта маленькая версія яе найцікавейшага жыцця. Паэтапна, верш за вершам, мы ідзём па ім і адчуваем тое, што ёй давялося перажыць.


Шаноўным госцем на мерапрыемстве стаў наш зямляк, паэт Славамір Даргель. Усім прысутным сустрэча падарыла шмат радасных незабыўных хвілін. Мы ўпэўніліся, што жывём у цудоўным месцы, дзе зямля багатая на таленавітых людзей.

Ларыса КАРПАВА, бібліятэкар Язненскай бібліятэкі.

0 комментариев

Добавить комментарий