В субботу в Миорах возглавил Божественную литургию епископ Полоцкий и Глубокский Игнатий

В субботу второй седмицы Великого поста в Миорском храме Положения Ризы Пресвятой Богородицы во Влахерне возглавил Божественную литургию епископ Полоцкий и Глубокский Игнатий.

 У суботу другой сядміцы Вялікага паста ў міёрскім храме палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне ўзначаліў Божую літургію епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Падчас богаслужэння ўзнеслі малітвы аб аднаўленні міру на зямлі. Пасля епіскап Ігнацій звярнуўся да праваслаўных вернікаў са словамі настаўлення. Заўважыў, што бацькоўская субота – гэта свята надзеі. Памерлыя маюць патрэбу ў нашых малітвах. Важна разумець, што жыццё – толькі падрыхтоўка да Вечнасці, дзе кожны з нас будзе даваць справаздачу. Таму царква вучыць імкнуцца да таго, каб перамагаць зло ў самім сабе.

 – Няхай Госпад умацоўвае вашы духоўныя і цялесныя сілы, асабліва ў перыяд Вялікага паста, каб годна сустрэць свята Светлага Хрыстова Уваскрэсення. Ратуй вас Бог, – гаварыў епіскап.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.