Выставка "Там, где живет волшебство" Миорском историко-этнографическом музее собрала картины художника Александра Салтовца
gazeta 13-02-2024, 09:51 2 687 КультураВ окружении бабочек витает в воздухе скрипач. Прогуливается по облакам девушка под зонтиком, к которому прикреплена необычная лестница. Затянутая льдом дорога ведет к готическому храму над обрывом. Это сюжеты отдельных картин белорусского художника Александра Салтовца. Выставка "Там, где живет волшебство" с 7 февраля действует в Миорском историко-этнографическом музее.
У акружэнні матылькоў лунае ў паветры скрыпач. Прагульваецца па аблоках дзяўчына пад парасонам, да якога прымацавана незвычайная лесвіца. Зацягнутая ільдом дарога вядзе да гатычнага храма над абрывам. Гэта сюжэты асобных карцін беларускага мастака Аляксандра Салтаўца. Выстава «Там, дзе жыве чараўніцтва» з 7 лютага дзейнічае ў Міёрскім гісторыка-этнаграфічным музеі.
– Ініцыяваў выставу мецэнат, старшыня грамадскага аб’яднання культуры і мастацтваў «Вечеря» Сяргей Далгарукаў. Прывёз работы, – заўважае дырэктар установы Аксана Лагунёнак. – Усяго цыкл «Чароўны казачны свет» уключае 40 палотнаў. На выставе прадстаўлена пятнац- цаць. Карціны вызначаюцца казачнымі, фантастычнымі, загадкавымі сюжэтамі. Між тым, як заўважаў у адным з інтэрв’ю аўтар, яго героі – лю-дзі, характары якіх мы сустракаем у рэальным жыцці. Трэба толькі ўважліва ўгледзецца.
Мастак Аляксандр Салтавец родам з Мінска, жыве з сям’ёй у аграгарадку Грэск Слуцкага раёна, дзе прайшло яго дзяцінства, выкладае ў мясцовай школе мастацтваў. Першая выстава яго работ адбылася ў Слуцку ў 2004 годзе. З таго часу карціны выстаўляліся не раз у сталіцы і іншых гарадах Беларусі. Маюцца яго работы ў прыватных калекцыях у Расіі, Літве, Францыі, Іспаніі, ЗША, Канадзе.
Піша мастак не з натуры. Сюжэты прыходзяць у сне, і творца імкнецца адразу ўвасобіць іх на палотнах. Кожная карціна – асобная гісторыя. Кожны глядач счытае з яе свае ўласныя сэнсы.
Выстава «Там, дзе жыве чараўніцтва» ў гісторыка-этнаграфічным музеі працуе на працягу двух месяцаў.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.