В Миорах прошёл концерт народного инструментального ансамбля «Своя игра»

 Канцэрт інструментальнага ансамбля «Свая ігра» з Наваполацкага музычнага каледжа сабраў гледачоў у зале Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў. Большасць месцаў занялі педагогі і выхаванцы ўстановы. Паслухаць музыку ў прафесійным выкананні прыйшлі гараджане.

Творчы калектыў выкладчыкаў каледжа склаўся ў 2015 годзе. За гэты час сабраў у скарбонку поспехаў перамогі ў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах. У мінулым годзе атрымаў званне народнага.

У рэпертуары – аўтарскія мелодыі і аранжыроўкі мастацкага кіраўніка Леаніда Маліноўскага. Сам маэстра назіраў за музычным дзействам з глядзельнай залы, а «Свая ігра» выводзіла працяжныя і імклівыя, бадзёрыя і лірычныя мелодыі. Домра, балалайка, баян, фартэпіяна, віяланчэль. Такія розныя па характары і гучанні інструменты стваралі гарманічныя кампазіцыі і заварожвалі слых. Іспанская сюіта Ісаака Альбеніса, накцюрн «Расстанне» Міхаіла Глінкі, танга «Кічо» для кантрабаса Астора П’яцола… Кожная мелодыя, што запаўняла залу, знаходзіла ўдзячнага слухача, і апошнія акорды музыкі патаналі ў гучных апладысментах. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.