Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

У госці да “Надзеі”

 

На базе Павяцкага СДК адбыўся семінар аматарскіх аб’яднанняў. Удзельнікі клуба «Надзея», які створаны пры сельскім Доме культуры, прысвяцілі сваё чарговае пасяджэнне запустам, або загавенню на Піліпаўскі пост. Напачатку прагучаў гімн клуба, які зарадзіў прысутных добрым настроем, прынёс першую хвалю станоўчых эмоцый.

 

Своеасаблівым героем свята з’яўляўся куфэрак, які прыпадносіў шмат сюрпрызаў. Калісьці ў такіх захоўвалі тканіну, адзенне, каштоўнасці. А гэты быў чароўным, і ў ім было шмат іншага народнага багацця: цудоўныя паданні, вершы, забаўлянкі, гульні, прымаўкі, загадкі, песні…

 

Куфэрак “павіншаваў” удзельнікаў мерапрыемства з Піліпаўкай і стаў галоўным гідам мерапрыемства, які звязаў сённяшні час з мінулым праз народныя абрады і традыцыі, апавядаючы пра тое, як адзначалі запусты, як паводзілі сябе нашы продкі падчас посту.

 

Удзельнікі клуба «Надзея» нагадалі, што Піліпаўка вызначаецца першымі маразамі і прымаразкамі. У гэты час ваўкі і сабакі «спраўляюць вяселлі», іх важакі моцным выццём збіраюць зграі, і такім скуголлем палохаюць людзей.

А па піліпаўскаму  надвор’ю рабілі прагноз на будучае лета: непагадзь абяцала, што яно будзе ўраджайным. Калі хмарна ці снежна — май чакаецца мокры.

 

На Піліпаўку прыпадае «дзявочае» свята — Андрэй Першазванны (30 лістапада), падчас якога варожаць на суджаных. Сталыя жанчыны з «Надзеі» расказалі пра розныя спосабы варажбы.

 

Згодна традыцыі ў час посту са сталоў у кожнай сям’і знікала ўсё скаромнае, падавалася толькі посная ежа: рыба, агуркі, капуста, бульба, буракі, морква, грыбы, рэдзька. Стравы запраўлялі алеем.

 

У конкурсе «Дэгустацыя» павяцкія гаспадыні прапанавалі ўдзельнікам семінара вызначыць віды варэння, крупаў. А ўвогуле яны прыгатавалі багаты поснымі стравамі стол, падрэсліўшы тым, што ў перыяд посту і без скаромнага можна і самому сытна пад’есці, і гасцей належным чынам пачаставаць.

 У перыяд посту пачыналіся вячоркі, калі дзяўчаты пралі, вязалі, а хлопцы збіраліся на бяседы, ды паціху свавольнічалі.

 

Забараняліся ў Піліпаўку ўсялякія гулянні і забавы, вяселлі. Аднак паколькі семінар аматарскіх аб’яднанняў праходзіў яшчэ да пачатку посту, то жанчыны з клуба «Надзея» і песні спявалі, і прыпеўкамі гасцей парадавалі. Гучалі прымаўкі ды прыказкі. А ўдзельнікі семінара адгадвалі загадкі з куфэрка, танцавалі кракавяк, польку.

 

Вялікі дзякуй усім удзельніцам жаночага клуба «Надзея» і яго кіраўніку Аліне Мікалаеўне Капуста, дырэктару Павяцкага СДК Алене Уладзіміраўне Няміра, члену савета клуба Лідзіі Андрэеўне Бабарнёвай за арганізацыю і правядзенне свята, веданне і захаванне народных традыцый.

Удзельнікі семінара падчас мерапрыемства пачэрпнулі шмат карыснай і цікавай інфармацыі.

 

Валянціна ПАШКОЎСКАЯ,

спецыяліст РМЦ НТ і КАР. 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта