55-летний юбилей Миорская детская школа искусств отметила концертом

 Жывая музыка накрывала нябачнай хваляй і несла за сабой, пераліваючыся то гарэзліва-бадзёрымі, то пяшчотна-рамантычнымі мелодыямі. Наўздагон раздаваліся гучныя апладысменты і воклічы «Брава!» За імі сыпаліся словы  ўдзячнасці і віншаванні з юбілеем. Міёрская дзіцячая школа мастацтваў адзначыла 55-годдзе ў цёплым коле сяброў, якіх аб’ядноўвае любоў да творчасці.


Навучанне ў дзіцячай школе мастацтваў вядзецца па трох накірунках: музычнае, харэаграфічнае і выяўленчае мастацтва. З разнавіднасцямі апошняга госці свята знаёміліся ў фае Цэнтра культуры і народнай творчасці. Педагогі і выхаванцы падрыхтавалі выставу работ і майстар-класы.

 

З 2018 года на пасадзе дырэктара Ігар Лавец. З імем таленавітага музыканта, аранжыроўшчыка і чулага педагога звязана гісторыя дзіцячага аркестра баянаў і акардэонаў, які сёлета святкаваў 20-годдзе прысваення звання «ўзорны».

 

Менавіта дзіцячы ўзорны аркестр баянаў і акардэонаў распачаў праграму святочнага канцэрта, захапіўшы гледача таленавітым выкананнем. Доўгія апладысменты гучалі для інструментальнага ансамбля настаўнікаў «In Sound», створанага ў 2008 годзе на чале з Алегам Драба. Цяпер узначальвае калектыў Ігар Бунта. Працягвае радаваць «Мёрыца», якой кіруе Дар’я Каралькова. З музычным прывітаннем з Дзісны прыехаў ансамбль «Гармонія». Здзіўлялі сваім майстэрствам і дарылі прыемныя ўражанні выпускнік школы Сяргей Ішчук, настаўнік харэаграфічнага аддзялення Кацярына Наумовіч. Цёпла віталі гледачы дзіцячы вакальны ансамбль педагога Яўгеніі Баговіч і юных танцораў Аляксандры Катышавай. Кожны нумар нёс у сабе зарад энергіі, цяпла і дабра.

 

 Віншавалі школу з юбілеем старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба і старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява. У падарунак – сертыфікаты на набыццё баянаў для вучняў і дошкі ў клас сальфеджыа. Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі сакратар установы Валянціна Якаўлева і педагог Лідзія Алеська. Падзяку старшыні райвыканкама аб’явілі загадчыку дзісненскага філіяла Галіне Мядзелец і педагогу Валянціне Кавалеўскай. Шэраг педагогаў адзначылі прафсаюзнымі ўзнагародамі.


Словы ўдзячнасці і добрыя пажаданні адрасавала калегам выпускніца аддзялення харэаграфіі, галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама Наталля Буланчыкава. Падкрэсліла, што поспехі і дасягненні школы – вынік плённай працы дружнага калектыву. Уручыла Ганаровыя граматы ўпраўлення Ірыне Болтач, Таццяне Бялевіч, Наталлі Даргель, Жанне Каськевіч, Зінаіде Пучкоўскай, Баляславу Чарняўскаму.

 

Відэавіншаванне даслаў член беларускага саюза кампазітараў Дзмітрый Далгалёў – сын былога дырэктара школы Мікалая Далгалёва. Электроннае пісьмо з цёплымі словамі атрымалі ад калегі Сяргея Аляксеева з амерыканскага Чыкага.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.