Вярнулася з дыпломам i iдэямі

 Кіраўнік народнага клуба майстроў «Святліца» Алена БАТАРЧУК стала лаўрэатам иконкурсу ганчароў «Гліна спявае».

Конкурс адбыўся ў рамках Міжнароднага пленэру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што праходзіў з 8 па 10 верасня ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна. Сюды сабралася больш за 20 майстроў з Беларусі і Расіі.

– Уражанняў – праз край. Усе чатыры дні былі напоўнены незвычайнай творчай атмасферай, новымі знаёмствамі, – дзеліцца Алена Батарчук. – Гэта цікавы і эфектыўны абмен вопытам. Ад умелых майстроў даведалася сакрэты творчасці. Як працаваць з вялікімі формамі, глазураваць вырабы. Стала больш упэўнена адчуваць сябе за ганчарным кругам. Вярнулася натхнёная і з новымі ідэямі.

Таксама Алена прывезла дадому дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Конкурсная намінацыя – «За развіццё ганчарскіх традыцый». Журы адзначыла адметны дэкор яе вырабаў: прадрапаныя па белай гліне абрысы палявых траў і кветак.



Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фото К.БЛАЖЕВИЧ

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.