Памяці герояў будзем годнымі
gazeta 26-07-2022, 16:28 917 Культура / Год исторической памятиВысокая ратонда з чырвонай зоркай у цэнтры. Пад купалам – карта-схема аперацыі «Баграціён». На ўнутраных сценах – звесткі пра воінскія часці, што прымалі ўдзел у вызваленні нашага райцэнтра 4 ліпеня 1944 года. Так цяпер выглядае абноўлены помнік воінам-вызваліцелям Міёр, які ўпрыгожыў гарадскі парк побач з плошчай Леніна і стаў данінай павагі і бясконцай удзячнасці тым, хто аддаў сваё жыццё за наша мірнае неба.
– Вельмі важна, што мы памятаем пра сваіх продкаў, якія склалі галаву на полі бою, – заўважыў у прывітальнай прамове старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. – Сёння не святочны дзень, не 9 мая і не 3 ліпеня, а мы сабраліся на ўрачыстасць у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны. Апошнія гады ў нашай краіне праходзіць акцыя «Беларусь памятае». Актывісты з БРСМ дапоўнілі – «Беларусь памятае кожнага». Я дабавіў бы – «Беларусь памятае кожнага кожны дзень».
Тры гады – з 5 ліпеня 1941-га па 4 ліпеня 1944-га – Міёрскі раён знахо- дзіўся пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. За гэты час загінула каля шасці тысяч чалавек, больш за дзесяць тысяч вывезена ў Германію, спалены 1 407 жылых дамоў, 29 школ, знішчаны 34 калгасы. Балючай ранай у гісторыі горада застаецца расправа над яўрэйскім насельніцтвам 2 чэрвеня 1942 года, калі расстралялі 758 чалавек.
– Наш святы абавязак, каб дзеці і ўнукі памяталі гісторыю сваёй краіны, а над ёй было чыстае неба, – адзначыў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. – Сёння знакавы дзень у гісторыі нашага горада. У год гістарычнай памяці мы – наследнікі Перамогі – адкрываем помнік тым, хто ў далёкім 1944-м годзе вызваліў Міёры ад нямецка-фашысціх захопнікаў. Нам далі магчымасць жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў пад мірным небам.
Першы помнік воінам-вызваліцелям устанавілі ў гарадскім парку ў 1964 годзе. Яго аздабляла чырвоная зорка. Такую ж выкарысталі ў афармленні новага помніка спецыялісты ТДА «Мастак-сервіс», якія займаліся рэалізацыяй праекта.
– Гэта ўнікальны помнік, такіх у Беларусі больш няма. Наша каманда вельмі ўдзячна за магчымасць паўдзельнічаць у такой важнай справе, – заўважае дырэктар прадпрыемства Ігар Рудэня. – Распрацоўваў праект член беларускага Саюза мастакоў Уладзімір Гавазюк, уклаў у яго душу адзін з дызайнераў-канструктараў Аляксандр Шыдлоўскі. Радуемся выніку.
Абноўлены помнік воінам-вызваліцелям з’явіўся ў Міёрах дзякуючы ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру», якую ўзначальвае Ала Смерцьева. Ідэю падтрымалі ў калектывах устаноў і прадпрыемстваў. За добрую справу дзякавала ўсім старшыня праўлення Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Таццяна Туманава (на фота). Ганаровымі граматамі адзначыла арганізацыі, якія найбольш актыўна падтрымліваюць Беларускі фонд міру. Сярод такіх УП ЖКГ, цэнтральная раённая бальніца, мясакамбінат і іншыя.
Сапраўдным святам – светлым і радасным – стала адкрыццё помніка воінам-вызваліцелям. Мелодыю дзяржаўнага гімна граў духавы аркестр Полацкага пагранатрада, трагедыю ваеннага мінулага адлюстравалі ў тэатралізаванай пастаноўцы артысты Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, пра любоў да радзімы нагадалі выхаванцы Полацкага кадэцкага вучылішча.
Асвяціў помнік протаіерэй Сергій Кавальскі. З вянкамі і кветкамі скіраваліся да ратонды ўдзельнікі ўрачыстасці. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх, хто падарыў нам мір.
Кацярына РЫНКЕВІЧ,
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.