У кожнага верша мелодыя ёсць
gazeta 5-04-2022, 14:27 326 КультураСусветны дзень паэзіі ў Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы адзначылі ў цёплым коле аматараў вершаваных радкоў. Расказвалі пра свае літаратурныя густы, разважалі, што натхняе да паэтычнай творчасці, частава- ліся гарбатай з літаратурным варэннем. І, канешне, слухалі вершы.
Пламенем душы называў паэзію Леў Талстой. Гэты асаблівы від мастацтва спалучае ў сабе рацыянальны і ірацыянальны ўзроўні ўспрыняцця. Паэзія гучыць, як музыка, у кожнага верша свая мелодыя. Тым тлумачыцца асаблівае ўздзеянне вершаваных радкоў, і таму так важна аўтару адчуваць мову і выбіраць словы, здольныя пранікнуць ва ўнутраны свет чытача, заўважыла метадыст бібліятэкі Марына Румянцава. Адзначыла, што раней святочнай датай для паэтаў і прыхільнікаў іх творчасці было 15 кастрычніка – дзень нараджэння Вергілія, які лічыцца родапачынальнікам еўрапейскай паэзіі. Пасля адзначаць свята сталі 21 сакавіка – у дзень вясенняга раўнадзенства. У гэтым ёсць сваё сімвалічнае значэнне.
Дзень паэзіі адметны і для тых, хто піша вершы, і для тых, хто любіць іх чытаць і слухаць. Падзяліцца сваімі творчымі здабыткамі бібліятэкары запрасілі мясцовых паэтаў. Так, міярчанка Святлана Захарэвіч – метадыст аддзела па адукацыі на адпачынку – піша вершы са студэнцкай пары. Расказала, што паэзія прыйшла да яе з каханнем. Гэтая тэма займае значнае месца ў творчасці. Разам з тым піша пра родныя мясціны. Знайшлі адлюстраванне ў вершаваных радках філасофскія развагі пра жыццё: банальнае і ўзвышанае, простае і шматграннае, пра мудрасць і чысціню душы.
Першымі паэтычнымі творамі маладой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Кацярыны Чугуновай былі вершы пра маці. Напісала іх яшчэ вучаніцай Новапагосцкай школы, дзе цяпер працуе і натхняе да творчасці дзяцей. Разам з уласнымі прачытала вершы сваіх выхаванцаў, якія спрабуюць пяро. У планах Кацярыны – выдаць зборнік, а пакуль публікуе творы на асабістай старонцы ў Інстаграм.
Яшчэ шасцікласніцай пачала пісаць вершы Валянціна Крупенька. З таго часу творчая скарбонка пастаянна папаўняецца. Свае творы чытае сяброўкам з клуба «Бажэна» на пасяджэннях, дасылае ў раённую газету. Тэматыка розная: любоў да родных язненскіх мясцін, светлы сум па дзяцінстве і юнацтве, якія не вяртаюцца, захапленне маляўнічай Міёршчынай. Ёсць месца для гумарэсак і баек.
З вершаваных жартаў пачыналася паэтычная творчасць у супрацоўніка раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Аляксея Рачыцкага. Затым з’явіліся іншыя тэмы. Пакладзены на музыку яго верш пра Міёры гучаў на святкаванні юбілею раёна.
Прачытаныя аўтарамі вершы выклікалі розныя эмоцыі ў слухачоў. То змахвалі слёзы з вачэй, то дружна смяяліся. Кожны верш гучаў сваёй асаблівай мелодыяй, знаходзячы цёплыя водгукі і апладысменты.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фота аўтара

Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.