Авторизация
 

Ва Узмёнскім СДК дзейнічала выстава віншавальных паштовак савецкага перыяду

 На працягу лістапада ва Узмёнскім СДК дзейнічала выстава віншавальных паштовак савецкага перыяду. У многіх наведвальнікаў яркія прывітанні з мінулага выклікалі настальгічныя пачуцці. 

 

Прыгожыя пейзажы, героі казак і мультфільмаў, партрэты вядомых асоб, кветкі і яловыя лапкі, аздобленыя навагоднімі шарамі – усё гэта знахо- дзіла адлюстраванне на віншавальных паштоўках мінулых дзесяцігоддзяў. На выставе дырэктар Узмёнскага СДК Дзіна Градзіль размясціла маляўнічыя экспанаты канца 50-х – 80-х гадоў ХХ стагоддзя.

 
– Калісьці вялікі пакет з паштоўкамі аддала мне цёця. У дзяцінстве я вельмі любіла з імі гуляць. Сяброўкам шмат падарыла, суседцы, якая з іх шкатулкі майстравала, – расказвае суразмоўніца. – У мінулым я настаўнік гісторыі, дзесяць гадоў у школе адпрацавала. Культура савецкага перыяду заўсёды цікавіла. У тым ліку і паштоўкі той пары. Прыемна, што выстава спадабалася наведвальнікам.
Большасць паштовак навагодняй тэматыкі, са святам 8 Сакавіка і 1 Мая. Кожная – нібы асобная маленькая гісторыя. На адной – да жаночага свята – партрэт Валянціны Церашковай, на другой – Бураціна віншуе Мальвіну галінкай мімозы. Розныя сюжэты на навагодніх паштоўках: салюты над вежамі Крамля, тройка белых коней імчыць па лясной дарозе з Дзедам Марозам у павозцы, ліса грае на гітары. Першамайскія паштоўкі больш строгія, з серпам і молатам, з акцэнтам на чырвоным колеры.

 
– Захоўваю дома паштоўкі 2000-х гадоў, якія з сябрамі дарылі адзін аднаму ў школьную пару. Яны адрозніваюцца ад сваіх савецкіх папярэднікаў. Больш стракатыя, аб’ёмныя, але не такія цёплыя і шчырыя, – гаворыць Дзіна. – Расказвала дзецям, якія ў нас у гуртках займаюцца, што раней паштоўка была самастойным падарункам. Іх гэта здзіўляе.
Разам з паштоўкамі дырэктар установы падрыхтавала інфармацыю пра іх развіццё ў розныя перыяды савецкага часу. У 20 – 30-я гады ў афармленні пераважалі сюжэты, якія адлюстроўвалі працэсы, што адбываліся ў грамадстве. Рэвалюцыя, індустрыялізацыя, будаўніцтва сацыялізму. Падчас вайны тэматыка змянілася. Росквіт савецкай паштоўкі пачаўся ў 60-я гады і доўжыўся да 80-х. Над стварэннем сюжэтаў працавалі прафесіянальныя мастакі, а іх прапановы разглядаў спецыяльны савет. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2022
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2022
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта