Авторизация
 

Сустрэча з пісьменніцай і журналісткай Аленай БАСІКІРСКАЙ адбылася ў Міёрскай дзіцячай бібліятэцы

 З чаго пачаць верш і што натхняе на творчасць? Пра гэта пыталіся пяцікласнікі з СШ № 3 імя Я. Томкі ў нашай зямлячкі, пісьменніцы, журналісткі Алены БАСІКІРСКАЙ. Сустрэча з ёй адбылася ў Міёрскай дзіцячай бібліятэцы пад дэвізам «Жыць з дабрынёй і верыць у святло».

 

– Выступаць перад землякамі заўсёды хвалююча, нават калі аўдыторыя – маленькія дзеці, – заўважыла госця.
У родных Міёрах Алена Басікірская бывае нячаста. Жыве і працуе ў Мінску ў выдавецкім доме «Беларусь Сегодня», дзе друкуецца «Сельская газета», для якой піша артыкулы. Падчас водпуску прыехала дадому і з задавальненнем завітала на сустрэчу са школьнікамі. Прыхапіла свае кнігі і раздрукоўкі нядаўна напісаных вершаў. Заўважыла, што паэты рэдка ведаюць на памяць уласныя творы, таму, чытаючы іх, звяртаюцца да «шпаргалак».

 
Тэматыка вершаў у Алены разнастайная. Чытала дзецям радкі пра родную мову і свой край, пра каштоўнасць кожнага дня і ўменне цаніць тое, што маем. Знайшла адлюстраванне ў творчасці прафесійная дзейнасць. Адзін з інфармацыйных накірункаў, у якім працуе, – медыцынская тэматыка. Рыхтуе для газеты матэрыялы пра ўрачоў, адданых сваёй справе, пра  барацьбу з пандэміяй каронавіруса. Гэта натхніла і на вершаваныя радкі.

 
Хвалюе пісьменніцу лёс беларускай мовы. На гэтую тэму нядаўна размаўляла са старшакласнікамі адной з мінскіх школ. Нягледзячы на беларускамоўныя друкаваныя выданні і тэлеканалы, у паўсядзённым ужытку родная мова мала распаўсюджана. Алена Басікірская пераканана, што любоў да свайго слова трэба прывіваць дзецям са школы, выкарыстоўваючы эфектыўныя метады.

 
Юным слухачам госця раіла спрабаваць сябе ў паэтычнай творчасці, выказваць на паперы свае думкі і перажыванні. Прачытала свае вершаваныя радкі вучаніца 5 «Б» класа Валерыя Паўлоўская. Дзяўчынка захапляецца літаратурай, робіць першыя крокі ў паэзіі.

 
Амаль гадзіну доўжыўся змястоўны дыялог пісьменніцы і дзяцей. На кожнае пытанне цікаўныя слухачы атрымлівалі простыя і грунтоўныя адказы. Пасля да Алены выстраілася чарга за аўтографамі і фота на памяць. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта