Авторизация
 

У Міёрскім РДК прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын

 На экране – відэасюжэт. У галоўных ролях – пяць найлепшых прадстаўніц цудоўнай палавіны нашага краю. Узвышаныя і ў той жа час зямныя іх светлыя вобразы ўвасабляюць усё добрае і неабходнае як само жыццё. Руплівыя працаўніцы, увішныя гаспадыні, клапатлівыя матулі, берагіні хатняга ачага. У кожнай свае біяграфія, жыццёвы шлях, поспехі і дасягненні. Яднае адно: яны памнажаюць дабрабыт раёна і сваіх працоўных калектываў. За ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, вытворчасці, паслуг, медыцынскага абслугоўвання, адукацыі Марына СТАВІНСКАЯ, Ганна ШЧАСНАЯ, Таццяна АНДРЭЕВА, Алена ТАНКАВІД, Святлана СІМАНОВІЧ удастоены пачэснага звання «Жанчына года Міёршчыны».

 

 Відэафільм – кранальны ўступ да ўрачыстасці з нагоды жаночага свята, што адбылася 5 сакавіка ў раённым Доме культуры. Узрушаны яе цеплынёй намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба звярнуў увагу на неацэнную місію жанчыны ў нашым жыцці. Каханая, ахоўніца дамашняга ачага, маці, сястра, дачка, бабуля. Акрамя спрадвечных роляў нямала іншых, не менш адказных і прэстыжных. Яна вырашае важныя сацыяльна-эканамічныя задачы, клапоціцца пра здароўе, адукацыю, забяспечвае паслугамі, працуе нароўных з мужчынамі і застаецца пры гэтым абаяльнай, энергічнай, жыццярадаснай.

 

Безліч узвышаных слоў прагучала ў адрас цудоўных прадстаўніц нашага краю. А лаўрэатаў пачэснага звання «Жанчына годы Міёршчыны» ўшанавалі асобна. Прыгожыя, урачыстыя і ўсхваляваныя ўзыходзілі на сцэну цялятніца ААТ «Туркова» Марына Ставінская, жылоўшчык мяса і субпрадуктаў каўбаснага ўчастка мясакамбіната Ганна Шчасная, настаўніца Язненскай сярэдняй школы Святлана Сімановіч, урач-эпідэміёлаг РЦГЭ Алена Танкавід, паштальён аддзялення паштовай сувязі Міёры – І участка паштовай сувязі Міёры Таццяна Андрэева. Унёсак кожнай у росквіт горада і раёна важны.

 
 Адна з галоўных місій жанчыны – мацярынства. Многія паказваюць прыклад у справе выхавання маладога пакалення. Прыемным момантам свята стала ўручэнне Ордэна Маці Ніне Іванаўне Драгун з вёскі Сіцькова - ІІ, якая разам з мужам паставіла на ногі пяцярых дзяцей.

 
 Са сцэны неаднойчы гучалі словы падзякі і пажаданні, адрасаваныя тым, хто напаўняе наша жыццё сваёй цеплынёй, прыгажосцю і клопатам. Павіншаваць дарагіх матуль і бабуль прыйшлі дзеці і ўнукі, каго яны больш за ўсіх песцяць сваёй любоўю. З замілаваннем слухалі выхаванцаў дзіцячага садка № 1.

 

Выключнае майстэрства прадэманстравалі таленавітыя салісты, вакальныя калектывы, тэмпераментныя дуэты і трыа, шоу-балет «Шпілька» і студыя ўсходняга танца «Фазія» ў святочным канцэрце. Гарманічна і арганічна спалучаліся вакал, харэаграфія, акцёрскае майстэрства выканаўцаў з дэталёва прадуманым відэарадам. Свята стала феерверкам пачуццяў і букетам музычных нумароў. Што ні песня, то хіт і шоу. Была і сюжэтная лінія, па якой імкнуліся зразумець Жанчыну, дайсці да яе сутнасці, разабрацца, што патрэбна, каб заўсёды адчувала сябе шчаслівай. А выснова простая – паболей кахання і ўвагі, тады, нібы вясеннія кветкі, расцвітаюць яны і адорваюць пазітывам.

 
Завяршылася свята музычнай кампазіцыяй «Самая мая, мая, самая любімая…», прысвечанай усім цудоўным прадстаўніцам Міёршчыны і рэжысёру-пастаноўшчыку канцэртных праграм РДК Вользе Борскай. Ёй, якая цяпер з усмешкай пазірае з экрана, гледачы апладзіравалі стоячы. Адданасць і ўлюбёнасць у работу Вольгі заўсёды захаплялі. Светлымі промнямі таленту дзялілася з акружаючымі. Канцэрты ў гонар жанчын заўсёды збіралі аншлагі. З яе лёгкай рукі так будзе і далей.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта