Авторизация
 

Канцэрт, прысвечаны Дню закаханых, адбыўся ў Міёрскім РДК

 Гледачы набылі білеты на канцэрт, прысвечаны Дню закаханых, і апынуліся на борце авіялайнера «Viva, Каханне!» У рамантычны палёт, напоўнены віхурай эмоцый, скіраваліся ў прыемнай кампаніі артыстаў, якія на працягу 80 хвілін дарылі добрыя песні і радасны настрой.

  

- Тэмпература за бортам не цікавіць, а ў нас будзе вельмі спякотна, - папярэдзіў перад узлётам камандзір паветранага карабля Аляксей Рачыцкі.

За «бортам» - на міёрскіх вуліцах – кусаўся мароз, падахвочаны халодным паўночным ветрам, «у салоне» - зале РДК – грэлі душу вясёлыя і лірычныя кампазіцыі ў выкананні вядомых на мясцовай сцэне артыстаў і новых цікавых салістаў, дуэтаў, трыа.

 

Спявалі, канешне, пра каханне. На беларускай, рускай, англійскай, французскай, італьянскай мовах. Кожны нумар знаходзіў падтрымку ў апладысментах гледачоў і запамінаўся чымсьці сваім. Дзявочае трыа ў складзе Анастасіі Густавай, Дар’і Каральковай і Алены Мірановіч вярнула ў пачатак 2000-х, калі на ўсіх школьных і не толькі дыскатэках гучаў хіт «Про любовь» гурта «Фабрыка». У вобразе Веркі Сярдзючкі з’явілася на сцэне Алена Мамонава і запаліла ўсмешкі і апладысметны вясёлай песняй «Я рождена для любви».

 

На лірычны лад настроіў гледачоў і сваю гітару Сяргей Ішчук, які выканаў сваю любімую кампазіцыю «Это всё» з рэпертуару гурта «ДДТ». Здавалася, зала затаіла дыханне, калі з надрывам і шчырасцю выконвала Дзіяна Маляўка кампазіцыю «Je t'aime» французскай спявачкі Лары Фабіан. Запаў у сэрца публіцы нумар Мікіты Дабравольскага і Паліны Івановай «Как мне быть». На крутым матацыкле прывезлі да сцэну Святлану Бакевіч з папулярным у 90-я хітом «Угонщица» Ірыны Алегравай. Гледачы дружна апладзіравалі і разам падпявалі.

 

 Пасылалі ў залу-«салон» сваю энергетыку і прыемныя эмоцыі танцавальны калектыў «Шпілька» і студыя ўсходняга танца «Фазійя», салісты Сафія Шук, Надзея Кухцінская, Святлана Ішчук, Ігар Мятла, Ірына Гаўрыльчык, Сняжана Аксёнава, Валянціна Пундзіс, Ягор Абалевіч, Тамара Якімёнак, дуэт Паліны Івановай і Ганны Савуць.

 

 «И в старых преданиях, и в песнях поют:
Ищи не приданное, а долю свою.
Захочешь
, подарками одарит любой,
Но даже на ярмарке не купишь любовь
», - нагадалі артысты ў фінальнай песні, якую зала слухала стоячы і са шчодрымі апладысментамі. Лайнер «Viva, Каханне!» удала зайшоў на пасадку. У пасажыраў засталіся прыемныя ўражанні ад палёту.

  

КАМЕНТАРЫЙ

Рэжысёр канцэрта Марына ДЗЯМ’ЯНАВА:

- Ідэя канцэрта з нязменнай назвай «Viva,Каханне!» з'явілася ў мяне ў мінулым годзе. Тады ўпершыню мы вырашылі павіншаваць нашых гледачоў з Днём закаханых. Той канцэрт спадабаўся, і стала зразумелым, што трэба працягваць добрую традыцыю.

 

Задаволена вынікам сёлетняй праграмы. Усё задуманае ўдалося, таму што працавала зладжаная каманда апантаных сваёй справай людзей. Удалыя харэаграфічныя нумары – заслуга Алесі Барысоўскай, Анастасіі Ільніцкай і Анастасіі Густавай з актыўным удзелам Юліі Блажэвіч, Сяргея Пілецкага, Андрэя Ражанскага і Андрэя Кляўко. Яскравае гучанне вакальных нумароў было б немагчымым без метадыста па вакальным жанры Таццяны Івановай, кіраўніка эстраднай студыі Ігара Бунты і гукарэжысёра Яўгена Кажана. За сцэнічнае афармленне шчыра ўдзячна святлоаператару Іосіфу Вільчынскаму, мастаку-афарміцелю Валянціне Хандусенка і Аляксею Рачыцкаму. Асобныя словы ўдзячнасці за ўдзел у канцэрце Дзмітрыю Высоцкаму і Святлане Рачыцкай.

 
Дзякуючы старанням Аляксея Гайдзеля і Алены Шангіной ужо на наступны дзень відэаверсія канцэрта была даступнай для прагляду ў суполцы «Миорский районный Дом культуры» у сацсетцы «УКантакце».
 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта