Авторизация
 

Вынік творчай працы Напярэдадні Дня культработнікаў, 7 кастрычніка, у глядзельнай зале РДК сабраліся людзі творчых прафесій. Са святам іх павіншавала намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава. Яна падзякавала работнікам культуры за працу. Адзначыла, што галоўнае ў іх рабоце — гэта шчырасць. Марыя Мікалаеўна падкрэсліла, што яна не вылучае для сябе кагосьці аднаго, для яе работнікі культуры — адзінае цэлае, і ад іх зладжанасці залежыць вынік. Лепшым былі ўручаны ўзнагароды райвыканкама. Выступіў начальнік аддзела культуры Аляксандр Сяргеевіч Тронькін. У прыватнасці, ён адзначыў, што сёлета Слабадскія і Даўгінаўскія сельскія клубы і бібліятэкі пераўтвораны ў бібліятэкі-клубы. 18 чалавек завочна вучацца ў навучальных установах культуры і мастацтва, павышаюць кваліфікацыю на курсах.

 

Фальклорным калектывам “Язынка” і “Іставіца” прысвоена званне “народных аматарскіх калектываў”. “Язынка” прымала ўдзел у культурна-забаўляльнай праграме “Міёрскае падвор’е” на абласным конкурсе “Віцебшчына хлебасольная” на “Славянскім базары”. Фальклорны калектыў “Іставіца” ўдзельнічаў у абласным свяце “Купалле Паазер’я” на Глыбоччыне. Актыўна працавалі на працягу года ўзорны аркестр баянаў-акардэонаў дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль народнай песні “Мурашы” санаторыя “Расінка”, народны клуб ветэранаў “Чырвоныя гваздзікі” Дзісенскага ГЦК, узорны тэатр авангарднай моды “Гаворачыя мадэлі”, народная эстрадная студыя “Зараніца” РДК. Салістка Насця Філіпава стала лаўрэатам першай ступені ў конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песні “Халі-Хало”. У абласным конкурсе выканаўцаў беларускай песні “На зямлі святой Сафіі” прымала ўдзел Кацярына Чарвінская, яна заняла прызавое месца ў намінацыі “эстрадная песня”.

 

Штогод творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы і майстры народнай творчасці прадстаўляюць раён на конкурсе патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, абласным аглядзе-конкурсе навучэнцаў ДШМ па класу баяна-акардэона, рэгіянальным фестывалі “Двина-Дзвіна-Daugava”, міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар”, святкаванні дзён горада ў Міёрах,  Полацку, Наваполацку, Браславе. Сям’я Чарняўскіх             удзельнічала ў рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”.

 

Візітнай карткай раёна стала абласное свята “Нас з’яднала зямля Беларусі”.

Рэгулярна праводзяцца раённыя агляды мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці пад дэвізам “Таленты роднай зямлі”.

 

Традыцыйным стала святкаванне Калядаў, Масленіцы, Купалля, Вялікадня, Дажынак і інш. Праводзяцца Дзень маці, сям’і, абароны дзяцей, работнікаў сельскай гаспадаркі, настаўніка, медыцынскага работніка. У Пераброддзі праходзіць свята песні і фальклору “Перабродская зорка”, дзе прымаюць удзел і госці з суседняй Прыбалтыкі.

 

Работнікі культуры наведваюць інвалідаў і ветэранаў вайны і працы, праводзяць сямейныя святы, юбілеі. Вядзецца мэтанакіраваная работа з пажылымі. У летні перыяд арганізуюцца святы вёсак, вуліц. Ёсць пажаданне, каб  да правядзення такіх мерапрыемстваў актыўней падключаўся аўтаклуб.

Словы падзякі выказаны сапраўдным спецыялістам і прафесіяналам клубнай справы Ларысе Генадзьеўне Бервячонак, Вользе Канстанцінаўне Александроўскай, Наталлі Пятроўне Сівой, Таццяне Канстанцінаўне Кліманскай, Валерыю Іванавічу Блажэвічу, Галіне Дзмітрыеўне Мялешка, Міраславе Фёдараўне Цыцынай, Зінаідзе Вікенцьеўне Кадушка, Раісе Іванаўне Налівайка, Ларысе Феафанаўне Нікіцінай, Алене Уладзіміраўне Няміра, Алене Эдвардаўне Батарчук і іншым.

 

Званне лепшага клубнага работніка 2011 года сваёй добрасумленнай працай заслужыла Святлана Барысаўна Яроменак. Жанчына займаецца арганізацыяй адпачынку дзяцей і падлеткаў. Яна з’яўляецца ініцыятарам правядзення і і сцэнарыстам розных дзіцячых шоу-праграм, забаўляльных і пазнавальных  дзіцячых і маладзёжных мерапрыемстваў.

Прымала актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні фестывалю “Нас з’яднала зямля Беларусі”.

Словы падзякі бібліятэчным работнікам Але Аляксееўне Скавародка, калектыву дзіцячай бібліятэкі (загадчыца В. Ф. Лакотка), Таццяне Іосіфаўне Казлоўскай, Зінаідзе Васільеўне Бунта, Таццяне Уладзіміраўне Лакотка, Тарэзе Чаславаўне Корсак, Тамары Канстанцінаўне Сцепулёнак, Надзеі Аркадзьеўне Федуковіч, Ларысе Эдуардаўне Карпавай і іншым. Сёлета адзначылі юбілеі ветэраны бібліятэчнай справы Ірына Анатольеўна Качаноўская, Вольга Васільеўна Батура, Надзея Аркадзьеўна Федуковіч.

 

Сапраўднымі прафесіяналамі бібліятэчнай справы зарэкамендавалі сябе Таццяна Львоўна Вішнеўская, бібліятэкар Міёрскай дзіцячай бібліятэкі  пастаянна шукае шляхі прыцягнення чытачоў да кнігі, выкарыстоўвае новыя формы і метады работы. Прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні масавых дзіцячых мерапрыемстваў. Таццяна Міхайлаўна Цыцыліна, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Міёрскай ЦБС, зарэкамендавала сябе граматным спецыялістам, добра ведае дакументы, што рэгламентуюць дзейнасць бібліятэкі, мае высокую кваліфікацыю. Яна ініцыятар стварэння клуба “Бажэна”, кіруе прафесійным клубам “Сучасніца”.

 

Званне лепшага выкладчыка года добрасумленнай працай заслужыў Ігар Уладзіміравіч Лавец, настаўнік Міёрскай ДШМ па класу баяна. Ён вядучы настаўнік школы, праявіў сябе ў якасці кіраўніка дзіцячага аркестра баянаў-акардэонаў. Выступае ў складзе ансамбля народнай музыкі “Мёрыца”, інструментальнага квінтэта настаўнікаў ДШМ.

 

І зноў словы падзякі. На гэты раз педагогам Баляславу Часлававічу Чарняўскаму, Таццяне Норбертаўне Бялевіч, Зінаідзе Іванаўне Пучкоўскай, Сяргею Рыгоравічу Аляксееву, Наталлі Эдуардаўне Даргель, Жанне Валер’еўне Каськевіч, Ігару Віктаравічу Бунту, Аляксандры Яраславаўне Катышавай, Вользе Фёдараўне Савейка, Алене Уладзіміраўне Стома, Тамары Рыгораўне Мітрафанавай, Яўгеніі Рыгораўне Барок і многім іншым.

 

Лепшым майстрам традыцыйных рамёстваў 2011 года прызнана Алена Фадзееўна Балаш, дырэктар Дзісенскага гарадскога Дома рамёстваў. Яна сумяшчае працу кіраўніка з любімай творчай справай: стварэннем вырабаў са скуры, рознай сувенірнай прадукцыі.

 

Вялікі дзякуй музейным работнікам Тамары Леанідаўне Мішчышынай, Аксане Анатольеўне Лагунёнак, Вользе Вітальеўне Пупінай за работу па збору музейных экспанатаў, матэрыялаў па гісторыі і культуры раёна, арганізацыю выстаў.

Кожны год падводзяцца вынікі раённага конкурсу па добраўпарадкаванню тэрыторый устаноў культуры. І заўсёды ў ліку лепшых Міёрская цэнтральная бібліятэка, ДШМ, Павяцкі СДК і бібліятэка, Даўгінаўская бібліятэка-клуб, Паташнянскі СК, Забалоццеўская бібліятэка-клуб. Сёлета сярод сельскіх перамаглі Чапукоўскі Дом культуры і Чэраская бібліятэка. Адрамантаваны і мадэрнізаваны установы культуры аграгарадкоў.

 

Важным паказчыкам працы з’яўляецца памер платных паслуг. Выконваюць планы Язненскі, Чэраскі, Перабродскі, Цвецінскі СДК, Узмёнскі, Завуццеўскі, Мікалаёўскі сельскія клубы, Міёрскі РМЦ і інш.

Сёлета да нас прыехалі 7 маладых спецыялістаў: Дзіяна Баравік, Ірына Лобава, Ігар Мятла, Наталля Шалыга, Ганна Капуста, Святлана Гайдзель, Анастасія Александроўская — ураджэнцы нашага раёна. Спадзяёмся, што яны застануцца ў нас працаваць. Жадаем ім моцнага здароўя, аптымізму, творчых дасягненняў.

Для работнікаў культуры маладыя спецыялісты падрыхтавалі канцэрт, што быў свайго роду экзаменам. Усе прысутныя згадзіліся з тым, што моладзь іспыт вытрымала дастойна.

Алена ВАРОНІНА.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта