Авторизация
 

Узнагароды прывезлі са "Славянскага базару" ўдзельнікі з Міёр

 З яркімі ўражаннямі і прыемнымі ўзнагародамі вярнуліся з ХХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўдзельнікі з Міёр.

У міжнародным конкурсе майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу «Фарбы нябёсаў» заняла трэцяе месца Алена Батарчук. Удзел у творчых спаборніцтвах падчас «Славянскага базару» для яе не ў навінку. Раней была ў ліку пераможцаў конкурсу традыцыйнай свістулькі «Салавейка», дзе прадстаўляла керамічныя вырабы. Сёлета вырашыла паспрабаваць сябе ў мастацтве роспісу.


– Вясной прайшла курсы па роспісе пры Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Практыкаваліся на кераміцы, шкле і дрэве. Роспіс па дрэве асабліва захапіў, – расказвае майстрыца. – На конкурс прывезла калекцыю распісных драўляных вырабаў, якую рыхтавала месяц. Сярод прадстаўленых рэчаў куфар, лаўка, паштовая скрыня, дзіцячы конік-качалка. Падчас спаборніцтва распісвала крышку куфара.


 Матэрыял для работы Алена знаходзіла на рабочым месцы, штосьці аддавалі знаёмыя. З дапамогай пэндзліка і фарбаў, фантазіі і захопленасці мастака старыя рэчы набывалі прывабны выгляд і яркае новае жыццё.
Трэцяе на месца на конкурсе, у якім удзельнічала 25 майстроў, Алена Батарчук лічыць высокай ацэнкай. Разам з дыпломам атрымала ў падарунак фарбы для роспісу.


– Хочацца далей развівацца ў гэтым напрамку, – заўважае майстрыца. – Калі ў кагосьці на гарышчы ці ў гаспадарчых пабудовах без патрэбы ляжаць драўляныя рэчы: скрыні, лавачкі, куфары і так далей, буду рада атрымаць іх для творчых мэт.


Дабавілася бонусаў у народнага інструментальнага асамблю «InSound» Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў. Калектыў адзначаны дыпломам «За зберажэнне і захаванне музычнай спадчыны» ў абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць». Дыплом «За знаходлівасць вядучых» у абласным аглядзе – конкурсе гульнёвых праграм «Вясёлкавы карагод» атрымаў народны тэатр Міёрскага РДК.


У конкурсе тэматычных брэндавых пляцовак гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці трэцяе месца прысудзілі міёрскаму падворку.

Фотаматэрыял з асабістага архіва Алены БАТАРЧУК.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 613
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 713
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 662
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта