Авторизация
 

Да народных рамёстваў цікавасць не сціхае, сцвярджаюць у Дзісне

  Прыемная і важная місія ў супрацоўнікаў Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў. Вывучаюць, адраджаюць, захоўваюць, надаюць новы імпульс творчым заняткам, за якімі праводзілі вольны ад гаспадарчых клопатаў час нашы продкі. Арыгінальныя вырабы ўбіраюць у сябе цеплыню ўмелых рук майстра і святло яго ўсмешкі, густыя подыхі даўніны і лёгкія павевы сучаснасці. 

Першая палова чэрвеня ў дзісненскіх майстроў звычайна праходзіць у паездках. Скіроўваюцца выхаднымі ў Паставы на фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік», на свята песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна». Сёлета з-за пандэміі маршрутаў паменела, аднак спраў у народных умельцаў па-ранейшаму шмат.


– Рыхтаваліся да святаў у Дзісне і Міёрах. Па традыцыі, будзем удзельнічаць у «Славянскім базары». Пакрысе ідзе падрыхтоўка да экафэсту «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю», – расказвае дырэктар установы Людміла Ганебная. – Творчыя накірункі ў нас ранейшыя: кераміка, разьба па дрэве, ткацтва, лапікавае шыццё, вязанне. Асвоілі тэхніку работы з ільнянымі ніткамі.


У Дзісненскім Доме рамёстваў усяго чатыры супрацоўнікі. Гледзячы на мноства работ, нельга не здзівіцца, як паспяваюць столькі зрабіць. Напэўна, сакрэт у згуртаванасці калектыву і глыбокай захопленасці кожнага майстра справай, якая патрабуе нямала сіл і разам з тым служыць крыніцай энергіі і натхнення.


 За ўлюбёным заняткам засталі Ула-дзіміра Майсяёнка. Выразаў па дрэве. Побач на стале мноства папяровых эскізаў, якія пераносіць на драўляную аснову, дапаўняючы ці змяняючы выяву. Як у дасканаласці няма межаў, так і плынь творчага працэсу не ведае прыпынкаў, выліваючыся ў новыя знаходкі. Набіўшы руку ў вырабе арыгінальнага драўлянага абрамлення для насценных гадзіннікаў, майстар пачаў рабіць зручныя і стыльныя рэчы для кухні. Напрыклад, невялікі паднос у выглядзе дубовага ліста падыдзе для ласункаў да чаю.


Развіваецца ў руках Яўгеніі Козел ільняная нітка і паціху ператвараецца ў сімпатычную фігурку коніка, дэкаратыўны кошычак, прывабны млын. З кавалачкаў тканіны стварае цікавыя і практычныя рэчы Наталля Валенцік. Да прыкладу, гусі-пакетнікі будуць да месца на кухні ў якасці схованкі для дробных прыбораў або ў спальні як арганайзер для начной кашулі.


Дырэктар установы Людміла Ганебная адпачывае душой, плетучы паясы ці вяжучы кручком дыванкі. Апошніх ужо цэлая калекцыя.
– Гэта распаўсюджанае рамяство ў нашай мясцовасці. Раней у кожным доме ля парога, печы, ложка слалі дыванкі, звязаныя з абрэзкаў тканіны. Цікавасць да іх вяртаецца, – расказвае субяседніца. – Асновай для такіх вырабаў часам служаць пластыкавыя пакеты з-пад малака, кефіру і так далей. Для нас гэты матэрыял не падыходзіць, бо не з’яўляецца традыцыйным.


Стракатымі дыванкамі майстры аздобілі новую выязную палатку. У мінулым годзе сродкі на яе пакупку выдзеліў райвыканкам. Яшчэ на швейную машынку хапіла.


– З новай палаткай ездзілі на мінулагодні «Славянскі базар». Прасторная, ёсць дзе вырабы расставіць і самім размясціцца, – гаворыць Людміла Вікенцьеўна. – Сёлета вырашылі аформіць яе ў народным вясковым стылі. Унутры дэкаратыўная печ як аснова ўсяго дома, сцены ўпрыгожылі дыванкамі. Звонку – сланечнікамі з тканіны.


 Дзісненскі Дом рамёстваў – актывіст на абласных творчых выставах. Па выніках за мінулы год выйшаў на другое месца. Сёлета таксама паспелі зарабіць бонусы. Наведаліся на агляд-конкурс «Ад прашчураў да зор» у Расоны. Удзельніца гуртка «Чароўны паясок» Анастасія Козел спляла пояс дзісненскага строю і заняла трэцяе месца. На выставе народнай творчасці, прысвечанай 75-го-ддзю Вялікай Перамогі, трэцяе месца ў намінацыі «Падарунак ветэрану» заняла работа Людмілы Ганебнай – пано, «сатканае» з ільняных нітак; драўляныя пано Уладзіміра Майсяёнка таксама на трэцяй пазіцыі ў намінацыі «Салют Перамогі». Рыхтаваліся да наступных конкурсаў, але каронавірусная пандэмія зрабіла перапынак.


  Творчы працэс – з’ява няспынная. Прычым не толькі для тых, хто абраў рукадзелле сваёй прафесіяй. Як расказваюць майстры, і ў час неспрыяльнай эпідсітуацыі мясцовыя жыхары прыходзілі займацца ў гуртках. Апрацоўвалі рукі антысептыкам, апраналі маскі і браліся за цікавую справу. Плялі паясы, вязалі на спіцах і кручком, займаліся габеленам, майстравалі вырабы з ільняных нітак і так далей. Пад кіраўніцтвам умелых настаўнікаў усё атрымлівалася.


Незалежна ад знешніх фактараў прыходзяць творчыя ідэі. Пакуль майстры рыхтуюцца да фестываляў, на клумбе ля будынка, у якім размясціўся Дом рамёстваў, набіраюць моц мята, меліса, мацярдушка. З духмяных траў, якія самі сёлета пасадзілі, пасля зробяць фітачай. Яшчэ квецень ліпы збяруць. Сыравіну для карыснага напою насыпяць у дэкаратыўныя льняныя мяшочкі. Так з’явіцца чарговы сувенір – арыгінальны і практычны. І актуальны ў любыя часы.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 007
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 384
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта