Авторизация
 

У міёрскіх бібліятэках каронавірус не прыжываецца

 

   У перыяд пандэміі без магазінаў і аптэк не абысціся. Хочаш не хочаш, а за прадуктамі і лекамі час ад часу трэба наведвацца. Кнігі з бібліятэкі да рэчаў першай неабходнасці не адносяцца. Да таго ж сучаснасць прапануе электронныя версіі мастацкай і прыкладной літаратуры, якія можна знайсці, не пакідаючы канапу. Відаць, цяпер у кніжных храмах ціха і сумна, падумаеце вы. Гэта не так. У міёрскія бібліятэкі чытачы прыходзяць штодня.

Чытачоў у масках сустракаюць, кнігі на каранцін адпраўляюць

Палова дзясятай раніцы. Паўтары гадзіны таму адчынілася цэнтральная бібліятэка. Застаць тут чытачоў у такі час не думала. Меркавала, што за кнігамі наведваюцца ў пасляабедзенны час ці пад вечар. Памылялася.
– Бывае, прыходзім на працу, а хтосьці з чытачоў ужо ля дзвярэй чакае, – заўважае бібліятэкар Алена Галавіна (на здымку злева). – За дзень абслугоўваем да 30, а то і больш чытачоў. Быў перыяд зацішша ў красавіку – цяпер усё як звычайна. Праўда, чытачы сталі браць больш кніг, каб радзей прыходзіць.


Бібліятэкар запаўняе электронны фармуляр чытачкі Наталлі Федуковіч. На стале стосік кніг.
– Апошні раз была ў красавіку, вось прыйшла кнігі памяняць. Узяла некалькі, каб надоўга хапіла. Цяпер не трэба часта бываць у людных месцах. Калі кудысьці выходжу, абавязкова апранаю маску. Я медык, разумею сур’ёзнасць сітуацыі, – гаворыць Наталля Пятроўна. – У нашу бібліятэку хаджу больш за 20 гадоў. І цяпер не магу не чытаць. Аўдыёкнігі ці ў элекронным варыянце не для мяне. Аддаю перавагу жывому чытанню.


Перш чым прапанаваць кнігі, бібліятэкары нагадваюць апрацаваць рукі. Для наведвальнікаў антысептык на абанеменце. Для літаратуры, якую вяртаюць чытачы, увялі «кніжны каранцін».
– Кнігі праціраем антыбактэрыяльнымі сурвэткамі і адносім у асобны пакой. Праз пяць дзён – столькі можа жыць вірус на паперы – зноў вяртаем іх на паліцы, -- расказвае Алена Галавіна. – Прымяняць такіх мер прафілактыкі раней ніколі не даводзілася.
У рэжыме абанемента працуе чытальная зала. Пагартаць за сталом свежыя газеты і часопісы цяпер нельга, але можна ўзяць перыёдыку на дом. Выдаюць на суткі ці на пару дзён.


Па-ранейшаму запатрабаваны паслугі ксеракапіравання. За раздрукоўкай сталі часта звяртацца студэнты.
Масавыя мерапрыемствы ў бібліятэцы не праходзяць, але супрацоўнікі ўстановы не забыліся пра даты календара. У гэтым накірунку ладзяць узаемадзеянне з чытачамі анлайн. Да 9 мая рабілі відэапрэзентацыю кніг на ваенную тэматыку. Падрыхтавалі відэаагляд літаратуры да Сусветнага дня адмовы ад курэння. У планах новыя відэавыставы, якія можна будзе паглядзець на сайце ўстановы miory-biblioteka.by. Дарэчы, у раздзеле для «Карыстальнікаў» дзейнічае «Віртуальная даведачная служба». Тут можна пакінуць свой запыт і атрымаць адказ са спасылкамі на крыніцы.

Работу анлайн развіваюць

  Актыўнічае на сваёй старонцы «УКантакце» Міёрская дзіцячая бібліятэка. Кожны дзень пад рознымі рубрыкамі з’яўляюцца новыя запісы, заданні на логіку і кемлівасць. Напрыклад, пад рубрыкай «100 цікавых фактаў пра кнігі і аўтараў» разам з фотаздымкамі кніг змяшчаюць пазнавальную інфармацыю. Даведаешся, што Васіль Жукоўскі ўпершыню ажаніўся ў 58 гадоў, напісаў словы гімна «Боже, Царя храни!» і прыдумаў імя Святлана. Байкапісец Іван Крылоў быў аматарам смачна і сытна паесці. Леў Талстой вельмі неразборліва пісаў, яго почырк разумела толькі жонка. Некалькі разоў яна перапісала «Вайну і мір». Іван Ганчароў – адзіны класік рускай літаратуры, які здзейсніў кругасветнае падарожжа.


Пра незвычайныя адметнасці далёкіх краін расказвае рубрыка «Па старонках часопісаў і энцыклапедый». Пра адметныя даты нагадвае «Літаратурны каляндар».
– За два месяцы да нас «УКантакце» дабавілася 350 сяброў. Цяпер іх 856, і гэтая лічба расце. Сябруюць з намі дзеці, дарослыя, іншыя бібліятэкі, выдавецтвы, – расказвае загадчыца Анастасія Драба. – Старонка ў сацсетцы ў нас даўно, але найбольш актыўна развіваць яе сталі з пачаткам пандэміі, калі адмянілі масавыя мерапрыемствы і зменшылася колькасць чытачоў. Прыемна, што наша анлайн-работа цікавая для дзяцей і дарослых. Самых актыўных удзельнікаў конкурсаў стараемся заахвоціць. Падарункі ўжо атрымалі юныя міярчанкі Паліна Мізер і Валерыя Паўлоўская.


У чэрвені дзіцячая бібліятэка праводзіць дыстанцыйны літаратурны фотачэлендж «Я и моя читающая семья». Удзельнікі дасылаюць фотаздымкі, якія адлюстроўваюць сямейныя літаратурныя густы. На іх аснове бібліятэкары падрыхтуюць прэзентацыю, а найлепшыя работы адзначаць прызамі.
З лета запусцілі рубрыку «Чытаем у выхадны». Прадстаўляюць кнігі для дзяцей і дарослых, якія можна ўзяць на абанеменце.


– Работа анлайн працягваецца. Разам з тым адзначу, што на летніх канікулах у нас стала шмат наведвальнікаў. За дзень прыходзіць ад 30 да 60 маленькіх і дарослых чытачоў. Школьнікі атрымалі спісы літаратуры на лета. Да дзядуль і бабуль прыехалі ўнукі, якія таксама спяшаюцца да нас за навінкамі, – гаворыць загадчыца. – Радуе, што ў час гаджатаў і развітых інфармацыйных тэхналогій многія дзеці жадаюць праводзіць вольны час за кнігай. 

Фота аўтара і з архіва Міёрскай дзіцячай бібліятэкі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 562
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 220
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 135
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта