Авторизация
 

Сяброўства з кнігай непарыўнае Сваё прафесійнае свята бібліятэчныя работнікі сустракалі ў прыемным асяроддзі чытачоў. У гэты дзень гучала шмат віншаванняў, прыпадносіліся букеты восеньскіх кветак. За кубачкам гарбаты вялася зацікаўленая гутарка ў чытальнай зале райбібліятэкі. Як і варта было чакаць — завіталі сюды ў асноўным людзі пенсійнага ўзросту, хаця былі і прадстаўнікі маладога пакалення.

 

Ролю вядучых узялі на сябе гаспадыні чытальнай установы — Наталля Юр’еўна Калеснік і Вольга Аляксандраўна Федуковіч. З прывітальнай прамовай выступіла дырэктар  ЦБС — Ала Аляксееўна Скавародка.

 

Святочнага гумару не пашкадавала Таццяна Міхайлаўна Цыцына. Ды, наогул, усе работнікі бібліятэкі праяўлялі ўвагу да гасцей, клапаціліся, каб тыя адчувалі сябе ўтульна і камфортна.

—   Вы такія добрыя, — шчыра выказваліся жанчыны-пенсіянеркі, звяртаючыся да бібліятэкараў, — што да вас хочацца ісці зноў і зноў. І кніжку прапануеце, і пажартуеце, і пра справы пацікавіцеся.

—   Вы для нас радасць, — казалі наступныя. — У вас цёпла, чыста, часопісаў цікавых шмат, кніжак захапляючых.

 

Вераніка Язупаўна і Уладзімір Уладзіміравіч Шаховічы даўно на заслужаным адпачынку. Сям’я адзначана ў намінацыі “Чытаючая дынастыя”, бо непарыўную сувязь з бібліятэкай падтрымліваюць іх дзеці і ўнукі.

—   Па прафесіі я зваршчык, — паведамляе пра сябе Сяргей Кірылавіч Шувераў. — Да чытання мяне далучыла мая сям’я, у тым ліку жонка Таццяна Леанідаўна. І цяпер, калі мы абодва на пенсіі, — больш часу можам праводзіць за кніжкамі, часопісамі. А гэта ж вельмі цікава і захапляюча. Так што я задаволены. Зразумела, што мы будзем заўсёды наведваць бібліятэку.

 

Ларыса Рыгораўна Барок таксама на заслужаным адпачынку. Між паўсядзённых спраў нараджаюцца ў яе вершы, шэраг якіх яна прачытала на гэтым мерапрыемстве.

Да ліку пастаянных чытачоў адносіцца і Таццяна Мікалаеўна Ярмош. Шмат цёплых слоў выказала яна і падаравала бібліятэцы на памяць карціну. Любіць праводзіць час ля паліц з кнігамі Аляксандр Данатавіч Лагун, ахвотна знаёміцца з новымі творамі.

Часта наведваецца сюды і маладая чытачка Таццяна Лукоўская, цікавіцца перыёдыкай.

 

Галіна Мікалаеўна Яцкевіч працуе ў аддзеле культуры. Яе захапленне — сур’ёзныя творы, над якімі даводзіцца паразважаць, падумаць.

Студэнтка-завочніца Алена Басікірская знаходзіць у бібліятэцы патрэбную для вучобы літаратуру. А да свята яна напісала верш “Бібліятэкару прысвячаецца”.

Музычны падарунак падрыхтаваў навучэнец ДШМ — Арцём Маляўка.

Прадугледжвалася на мерапрыемстве і забаўляльная віктарына. За дасведчанасць і эрудыцыю пераможцы атрымалі памятныя сувеніры.

 

Напрыканцы прагучаў міні-зварот да чытачоў: “Ах, калі б бібліятэчная кніжка змагла расказаць нам аб сваім уласным жыцці. Аб тым, як чакае яна свайго чытача, як бывае рада пабываць у вас у гасцях, як стамляецца стаяць без руху на паліцы... Не прымушайце кніжку сумаваць, прыходзьце ў бібліятэку часцей”.

 

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ

Сяброўства з кнігай непарыўнае Бібліятэкару прысвячаецца

Бібліятэкар! Як жа ты

Ўзвысіўся над светам.

Прыняў сабе ва ўладу ўсё,

Што створана паэтам.

І што пісьменнік за гады

Раджае ў цяжкіх муках.

Усё, бібліятэкар, ты

Прыняў сабе ў парукі.

Прыходжу часта ў кніжны дом,

Утульна ў ім, прыгожа.

Газеты, кнігі тут кругом,

Тут быць да ночы можна.

Чытаць, малюнкі разглядаць,

Навінамі здзіўляцца.

І сёння трэба віншаваць

Людзей шаноўнай працы.

Дык пажадаем вам заўжды

Здароўя і натхнення.

Мінаюць дні, лятуць гады,

Хай кожнае імгненне

Напоўніцца жывым глытком

Гаючае вадзіцы,

Якой спаўна і кожным днём

Вы зможаце напіцца.

Бібліятэкар! Як жа ты

Ўзвысіўся над светам.

І родным стаў даўным-даўно

Для творцаў і паэтаў.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта