Авторизация
 

Добрая гісторыя ў падарунак. Тэатралізаванае прадстаўленне анлайн паказаў РДК у Міёрах

 Відэазапіс тэатралізаванага прадстаўлення для дзяцей з’явіўся ў групе «Раённы Дом культуры. г. Міёры» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» вечарам 3 чэрвеня і да паловы наступнага дня набраў за 300 праглядаў. 

Дарослыя і дзеці жывуць у розных вымярэннях, але і тым, і другім хочацца пабыць у казцы. Анлайн-прадстаўленне «Усё пераблыталася аднойчы», якое падрыхтавалі ў раённым Доме культуры да Міжнароднага дня абароны дзяцей, – цікавы варыянт для сямейнага адпачынку ў любы час. На 45 хвілін анлайн-гледачы трапляюць у свет прыгод і музыкі.

Баба Яга незадаволена, што дзеці забываюцца на казкі. Вырашае схаваць іх надалей, каб ніхто не знайшоў. Штосьці пайшло не так. Героі пераблыталі, хто ў якой казцы жыве. У фінале, як у любой добрай гісторыі, усё становіцца на свае месцы.


– Гледачоў чакаюць сустрэчы з фіксікамі, Беласнежкай, Аладзінам і іншымі вядомымі героямі казак і мультфільмаў. Прадстаўленне вабіць прыгодніцкім сюжэтам, яркімі музычнымі нумарамі ад дзіцячага вакальнага гурта «Бэмс», Вікі Савейка, Аліны Федуковіч, Арцёма Карандзея, студыі ўсходняга танца «Фазія», – расказвае рэжысёр праграмы Яна Шмарлоўская. – Рыхтавалі прадстаўленне два тыдні. Нашы артысты – і дарослыя, і дзеці – стараліся падарыць свята кожнаму.

Фота прадастаўлена Міёрскім РДК.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта